Наннамінстэрская кніга
Наннамінстэрская кніга (англ.: Book of Nunnaminster; Лондан, Брытанская бібліятэка, Harley MS 2965) — англасаксонскі малітоўнік IX стагоддзя.
| ||
Наннамінстэрская кніга. IX стагоддзе | ||
англ.: Book of Nunnaminster | ||
Калекцыя Харлі | ||
(інв. Harley MS 2965) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЯна была напісана ў каралеўстве Мерсіі, з выкарыстаннем «астраўнога» почырку (як на Брытанскіх астравах), звязанага з каралінгскім мінускулам. Верагодна, пазней належала Элсвіце , жонцы Альфрэда Вялікага. Стаіць у адным шэрагу з такімі асобнікамі кніжнага мастацтва, як Сернская кніга , Каралеўскі малітоўнік і Малітоўнік Харлі.
Апісанне
правіцьЯк і ў Сернскай кнізе, ў ім утрымліваецца апавяданні пра Мукі Хрыстовы з чатырох Евангелляў і збор нелітургічных малітваў, многія з якіх ставяцца да Мук. Наннамінстэрская кніга мае некаторыя агульныя вершы з Сернскай кнігай. Яна ўключае некалькі сюжэтных ініцыялаў.