Наносы (паўвостраў)
паўвостраў
Паўвостраў Наносы — геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Каля вёскі Наносы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на заходнім беразе возера Нарач. Плошча паўвострава складае 0,9 км². На паўвостраве вузкая града вышынёй да 11 м, якая ўтварылася каля 17 тыс. г. назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў. Ва ўзбярэжных пясках адзначаны намнажэнні (шліхі) галацэнавага ўзросту паўкаштоўнага мінералу гранату-альмандзіну.
Паўвостраў Наносы | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, в. Наносы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць |
Паўвостраў Наносы — адзінае месца ў Беларусі, дзе трапляюцца магутныя гранатавыя шліхі. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх