Напад войскаў Кадафі на Гадамес

Атака войскаў Кадафі на Гадамес — агульная назва некалькіх нападаў войскаў Кадафі (у тым ліку невялікіх частак Брыгады Хаміса) на аазісны горад Гадамес на мяжы c Алжырам паміж 24 і 26 верасня 2011 года ў час грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Атака на Гадамес
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 24 — 26 верасня 2011
Месца Гадамес
Вынік Атака адбіта
Праціўнікі
Flag of Libya (1977–2011).svg Прыхiльнiкi М.Кадафі
Berber flag.svg Туарэгі
Flag of Libya.svg ПНС Лiвii
Сілы бакоў
каля 100 чалавек[1] каля 400 чалавек[1]
Страты
невядома 9—11 забiтых[2], 75 параненых

НападПравіць

Раніцай 25 верасня паступіла першая непацверджаная інфармацыя пра атаку войскаў Кадафі (меркавана — туарегаў) на Гадамес, які з канца жніўня знаходзіўся пад кантролем ПНС. Па непацверджаных дадзеных, загінула па меншай меры 17 чалавек. У сярэдзіне дня інфармацыя была пацверджаная Пераходным Нацыянальным Саветам. Па словах ваеннага прадстаўніка ПНС Ахмеда Лазні, «гэтыя баевікі атакавалі ... Гадамес. Па наяўнай у нас інфармацыі, гэтыя групы звязаныя з Хаміс Кадафі». Паводле яго слоў, іх арміі адбілі атаку на горад[3]. Пазней прадстаўнік Савета Гадамес паведаміў, што загінулых 8 (раней паведамлялася пра 15 загінулых), пацвердзіўшы, што напад на горад быў адбіты. З якога боку была праведзена атака (з боку суседняга Алжыра або з пустыні) не паведамлялася[4], аднак знешнепалітычнае ведамства ПНС Лівіі запатрабавала тлумачэнняў ад альжырскага боку ў сувязі з інцыдэнтам[5].

ПерамовыПравіць

30 верасня паведамлялася аб тым, што на перамовы з туарэгамі, якія павінны былі адбыцца ў Гадамесе, ад Пераходнага Нацыянальнага Савета, занепакоенага дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне, адправіўся камандуючы Нацыянальнай (рэвалюцыйнай) арміяй Сулейман Махмуд аль-Абейд[6].

1 кастрычніка было абвешчана аб падпісанні перамір’я паміж старэйшынамі туарегаў, а таксама прадстаўнікамі новай (рэвалюцыйнай) улады Лівіі з мэтай стабілізацыі сітуацыі ля заходняй лівійскай мяжы. Са свайго боку старэйшыны туарегаў, якія пагадзіліся спыніць супраціў у рэгіёне, заявілі, што М. Кадафі ў раёне Гадамес няма[7].

Зноскі