Наргіз (опера)
«Наргі́з» (азерб.: Nərgiz) — другая опера азербайджанскага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджанскай ССР Мусліма Магамаева , складзеная ў 1935 годзе. Лібрэта складзена пісьменнікам Мамедам Ардубадзі . Лічыцца найбольш значным творам Магамаева[1]. Музыка оперы прасякнута інтанацыямі народных песень. У 1938 годзе ў рэдакцыі Рэйнгальда Гліэра опера была паказана ў дні Дэкады азербайджанскага мастацтва ў Маскве[1]. Гэта першая опера, прысвечаная барацьбе сялян Азербайджана пад кіраўніцтвам бакінскага пралетарыяту за Савецкую ўладу[2]. «Наргіз» з'яўляецца першай азербайджанскай операй на сучасную тэму[3].
Наргіз | |
---|---|
азерб.: Nərgiz | |
| |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Мамед Саід Ардубадзі[d] |
Мова лібрэта | азербайджанская мова |
Дзеяў | 4 |
Год стварэння | 1935 |
Першая пастаноўка | 1935 |
Месца першай пастаноўкі | Баку |
Зноскі
- ↑ а б Э. Г. Абасова. Магомаев А. М. Музыкальная энциклопедия . — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор. Под ред. Ю. В. Келдыша. 1973—1982.
- ↑ История Азербайджана. — Баку: Изд-во АН Азербайджанской ССР, 1963. — Т. 3, часть 2. — С. 71-72.
- ↑ Г. Кулиева, Д. Мамедов, А. Мамедова. Бюль-Бюль. — Ишиг, 1983. — С. 41. — 134 с.