Адкрыць галоўнае меню

Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў

Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў (6 (18) верасня 1885, Грозны — 28 ліпеня 1937, Нальчык) — азербайджанскі кампазітар і дырыжор, Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1935), адзін з заснавальнікаў азербайджанскай класічнай музыкі, яго імем названа Азербайджанская дзяржаўная філармонія. Дзед спевака Мусліма Магамаева.

Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў
Партрэт
Род дзейнасці: дырыжор, кампазітар, Q55706425?, драматург
Дата нараджэння: 6 (18) верасня 1885
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 ліпеня 1937(1937-07-28)[1] (51 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Дзеці: Q16366304?
Альма-матар:
Commons-logo.svg Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў на Вікісховішчы

З дзяцінства захапляўся музыкай, удзельнічаў у школьнай музычнай самадзейнасці, граў у аркестры Закаўказскай настаўніцкай семінарыі, там пазнаёміўся з Узеірам Гаджыбекавым, блізкае сяброўства з якім падтрымліваў ўсё жыццё. Пасля заканчэння семінарыі працаваў настаўнікам спачатку на Паўночным Каўказе, а пасля ў Азербайджане, дзе пасля здачы экстэрнам экзаменаў у Тыфліскім настаўніцкім інстытуце жыў у Баку. Там ён увайшоў у склад мясцовай опернай трупы пад кіраўніцтвам Гаджыбекава спачатку ў якасці музыканта, пазней — дырыжора і кіраўніка тэатра. У далейшым займаў адказныя пасады ў Наркамаце асветы Азербайджанскай ССР.

Напісаў дзве оперы — «Шах Ісмаіл» і «Наргіз». У творчасці Магамаева прасочваецца ўплыў нацыянальнага мастацтва Азербайджана, якім ён цікавіўся з ранніх гадоў. Таксама ён з'яўляецца аўтарам каля трохсот сімфанічных апрацовак народных азербайджанскіх танцаў, песень і іншых мелодый.

Памёр 28 ліпеня 1937 года ў Нальчыку ад сухотаў.

Зноскі

  1. Muslim Magomayev I // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць