Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР

Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР (РСІ, Рабкрын) — орган дзяржаўнага кантролю ў Савецкай Расіі ў 19201934 гг.

Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1920
Папярэдняе ведамства Q4313344?
Дата скасавання 11 лютага 1934
Заменена на Камісія савецкага кантролю
Вышэйшае ведамства Савет Народных Камісараў СССР

Гісторыя правіць

Паводле дэкрэта УЦВК ад 7 лютага 1920 г. Наркамат дзяржаўнага кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Народны камісарыят РСІ. Ён ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўсіх органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання, грамадскіх арганізацый, за ўлікам і захаваннем дзяржаўнай маёмасці, вёў барацьбу з бюракратызмам, распрацоўваў планы скарачэння дзяржаўнага апарату, праводзіў фінансавыя рэвізіі, абследаванні, праверкі выканання планаў матэрыяльнага забеспячэння гаспадарчых дагавораў, каштарысаў і інш. У 19201922 гг. да стварэння органаў пракуратуры адной з важнейшых функцый РСІ быў кантроль за выкананнем савецкага заканадаўства.

На аснове дагавора ад 16 студзеня 1921 г. аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж ССРБ і РСФСР заключана пагадненне паміж адпаведнымі наркаматамі. Народны камісарыят РСІ ССРБ з’яўляўся органам дзяржаўнага кантролю на яе тэрыторыі, а таксама паўнамоцным прадстаўніком Народны камісарыят РСІ РСФСР, атрымаў рэвізійна-інспекцыйныя правы ў адносінах да ўсіх устаноў, якія знаходзіліся на тэрыторыі савецкай Беларусі, але падпарадкоўваліся дзяржаўным органам РСФСР.

Народныя камісары правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кушнер, В. Рабоча-сялянская інспекцыя / Васіль Кушнер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 27. — ISBN 985-11-0214-8.