Народны музей этнаграфіі (Цераблічы)
(Пасля перасылкі з Народны музей этнаграфіі ў Цераблічах)
Музей этнаграфіі ў Цераблічах знаходзіцца ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Створаны ў 1996 годзе. У 2001 годзе музею прысвоена званне «Народны». У 2010 годзе па ініцыятыве Івана Супрунчыка і рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта быў створаны Цэнтр драўлянай скульптуры.[1]
Народны музей этнаграфіі ў Цераблічах | |
---|---|
Профіль | этнаграфічны |
Заснаваны | 1996 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Столінскага райвыканкама. |
Месцазнаходжанне | Брэсцкая вобласць, Цераблічы, вул. 9 мая, 6 |
Памеры фонду | 1 435 |
Выставачная плошча | 420 м² |
Дырэктар | Іван Піліпавіч Супрунчык |
Адкрыты | 10.00–13.00, акрамя панядзелка |
У музеі сабраныя прадметы старога вясковага быту з суседніх вёсак. Акрамя гэтага, тут знаходзіцца калекцыя драўляных скульптур, што ілюструюць мясцовыя паданні і абрады, якія захаваліся яшчэ з часоў паганства.
Дэманстрацыйная плошча музея складае 420 м². Дзейнічае 10 пастаянных і 5 часовых экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 1435, з іх асноўны фонд — 1300, навукова-дапаможны — 135.
Экспазіцыі
правіць- Ваенна-гістарычная (Вялікая Айчынная вайна — лісты, фотаздымкі, альбомы, узнагароды);
- Рамёства і промыслы (інструменты і вырабы хатняга промысла);
- Сялянскі быт (інтэр’ер сялянскай хаты);
- Этнаграфія (культура і быт продкаў, вопратка і абутак палешукоў, матэрыялы па гісторыі Палесся, фальклорныя матэрыялы па абраднасці, паданнях і гісторыі вёсак);
- Зал вопраткі (вопратка цераблічскіх сялян);
- Аддзел земляробства;
- Скульптура (драўляныя скульптуры і творы жывапісу Івана Супрунчыка);
- Пчалярства і рыбалоўства.