Нарыбут (Нарбут) Яталтавіч (узг. 1440 — 1486) — літоўскі баярын, родапачынальнік Нарбутаў.

Нарыбут
Нараджэнне не пазней за 1440
Смерць 1486
Род Нарбуты
Дзеці Войцех Нарбутавіч і Дабрагост Нарбутавіч
Дзейнасць родапачынальнік

Біяграфія правіць

Ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1440) атрымаў маёнткі Армяны і Калтыняны ў Літве. У 1440 годзе быў сведкам дарчай Аляксандра Монтаўта віленскім францысканцам. Пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча, паводле «Хронікі Быхаўца», Нарбут заняў Віленскі Верхні замак для Міхайлушкі Жыгімонтавіча. Ад вялікага князя Казіміра (1440—1492) у 1440—1443 гадах атрымаў 7 «людзей» у ваколіцах Няменчына і Лінкменіса, дзе, імаверна, была вотчына Нарбута. У 1486 годзе быў сведкам у купчай Багдана Саковіча[1].

Меў сыноў Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя і Альбрэхта (Войцеха)[1].

Зноскі

  1. а б Пятраўскас Р. …