Нарыман Рыдванавіч Аліеў

Нарыман Рыдванавіч Аліеў (укр.: Наріман Рідьванович Алієв; крымскатат.: Nariman Ridvan oğlu Aliyev; нар. 15 снежня 1992, Пэтрыўка, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна) — украінскі рэжысёр і сцэнарыст крымскататарскага паходжання. Лаўрэат прэміі кінакрытыкаў «Кінакола» 2019 года (лепшы рэжысёр і лепшы фільм). Вядоўца і стваральнік падкаста «Мінкультпрывіт».

Нарыман Рыдванавіч Аліеў
укр.: Наріман Алієв
Дата нараджэння 15 снежня 1992(1992-12-15)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны
IMDb ID 5854210
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Работы рэжысёра былі прадстаўлены на галоўных фестывалях Украіны (Адэскі міжнародны кінафестываль, Wiz-Art, кінафестываль «Молодость»).

Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2020).[2]

Біографія правіць

Нарыман Аліеў нарадзіўся 15 снежня 1992 года ў сяле Пэтрыўка Краснагвардзейскага раёна Крыма.

У 2009 годзе скончыў Пэтрыўскую сярэднюю школу I-III ступеняў № 1.

У 2013 годзе атрымаў ступень бакалаўра рэжысуры тэлебачання і кіно ў Інстытуце экранных мастацтваў. Майстэрня Алега Фіялко.

У 2014 годзе атрымаў дыплом спецыяліста па рэжысуры тэлебачання ў КНУТКіТ імя І. К. Карпенка-Карыё.

У 2016 годзе быў намінаваны на «Хрустальнага мядзведзя» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю за кароткаметражны фільм «Без цябе».[3]

Член Украінскай кінаакадэміі з 2017 года.[4]

Член Еўрапейскай кінаакадэміі з 2019 года.[5]

Член грамадскага савета Украінскага оскараўскага камітэта з 2019 года.[6]

Дэбютны мастацкі фільм Нарымана Аліева «Дадому» (2019) быў адабраны ў конкурсную праграму «Асаблівы погляд» 72-га Канскага міжнароднага кінафестывалю.[7]

Галоўную ролю ў гэтым фільме, у прыватнасці, атрымаў акцёр і рэжысёр Ахтэм Сейтаблаеў. Канцэпцыя найперш мела выгляд роўд-муві пра Бацькаўшчыну стваральніка ідэі.[8] Кінапрадзюсер — Уладзімір Яцэнка.[9] Матывацыя Нарымана Аліева — стварэнне новага ўкраінскага кіно. Таксама гэтая стужка была абраная ўкраінскім прэтэндэнтам на прэмію «Оскар».

Зараз рэжысёр актыўна займаецца стварэннем і папулярызацыяй новага праекта пад назвай «ОРТАЛАН», тэма якога датычыцца гісторыі крымскіх татараў.[10]

Інтарэсы рэжысёра ляжаць перш за ўсё ў асвятленні сямейных адносін, лініі бацькоў і дзяцей.[11]

24 лютага 2022 года, у дзень расійскага ўварвання, Нарыман знаходзіўся ў Львове. З першых дзён уварвання ўдзельнічаў у зборы сродкаў на гуманітарныя патрэбы.[12]

Зноскі

  1. Nariman Aliev // https://www.adorocinema.com/personalidades/personalidade-871597/
  2. Указ президента України від 27 червня 2020 года № 254/2020 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України»
  3. Короткометражку Sensiz покажуть у Берліні. Архівавана 13 липня 2016. «День». 20 січня 2016. Архів оригіналу за 21 січня 2016. Процитовано 20 січня 2016.
  4. Список членів Української Кіноакадемії. Архівавана з першакрыніцы 24 березня 2019.
  5. Наріман Алієв став членом Європейської кіноакадемії. БУК. Архівавана з першакрыніцы 2 грудня 2020. Праверана 02.06.2019.
  6. У Держкіно повідомили про початок формування Українського Оскарівського комітету (укр.). detector.media (10 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 серпня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
  7. Український фільм «Додому» візьме участь у конкурсі Каннського кінофестивалю. Детектор медіа. Архівавана з першакрыніцы 18 квітня 2019. Праверана 18.04.2019.
  8. Нариман Алиев — Forbes.ua (руск.). forbes.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 березня 2022. Праверана 21 мая 2022.
  9. Участник Берлинале Нариман Алиев снимет новую историю о крымских татарах (англ.). Без Табу (3 лістапада 2017). Праверана 1 ліпеня 2023.
  10. Нариман Алиев начал работу над новым фильмом – ORTALAN (руск.). 24 Канал (30 верасня 2021). Праверана 1 ліпеня 2023.
  11. Режиссер Нариман Алиев: О нас за границей знают не больше, чем мы о Венесуэле или Сирии. Українська правда _Життя. Архівавана з першакрыніцы 23 січня 2022. Праверана 21 мая 2022.
  12. Наріман Алієв: благодійні покази, аукціони й пісні Іво Бобула за донат на ЗСУ • Ukraїner. Процитовано 1 липня 2023.

Спасылкі правіць