Нарышкіна
Нарышкіна[2] (руск.: Нары́шкино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Арлоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Урыцкага раёна.
Пасёлак гарадскога тыпу
Нарышкіна
| ||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 10 380 чал. (2017). Пасёлак размешчаны за 20 км на захад ад Арла. Чыгуначная станцыя на лініі Арол — Бранск. Працуюць прафесійнае вучылішча, школы, бібліятэка. Функцыянуе краязнаўчы музей.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Bul_MO_2023.xlsx — 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Арлоўскай вобласці