Наска
Наска (ісп.: Nazca) — пустыннае плато і літасферная пліта на паўднёвым узбярэжжы Перу. Таксама гэта назва ўжываецца ў дачыненнi да своеасаблівай археалагічнай культуры, росквіт якой прыйшоўся на прамежак паміж 500 г. да н. э. і 500 г. н. э. Магчыма, менавіта яны і стварылі знакамітыя лініі Наска, цырыманіяльны горад Каўачы і ўражлiвую сістэму падземных акведукаў, якія функцыянуюць і па гэты дзень[1].
Першапачаткова ў іспанскіх крыніцах, Наска — гэта і мыс на ўзбярэжжа Пяру, і сама даліна. У 1553 годзе назва ўпершыню згадваецца ў кнізе «Хроніка Перу» Сьеса дэ Леона
«Далей ва ўжо паказаным накірунку размешчаны іншы востраў, які таксама завецца [востравам] Ваўкоў, з-за іх велізарнай колькасці на ім, і які ляжыць на 14 градусе з 1/3. Ад гэтага вострава шлях плавання ідзе наўсцяж узбярэжжа на паўднёвы захад, у накірунку на поўдзень. А потым, прайшоўшы 12 ліг далей ад вострава, прыбываеш да высокага мысу, які завецца Наска і знаходзіцца на 14 градусе з ¾. Тут і месца ўкрыцця для караблёў, але не для таго, каб узяць лодкі і з імі падысці да зямлі».[2]
Зноскі
- ↑ Lines and Geoglyphs of Nasca and Pampas de Jumana
- ↑ Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава V. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий) . Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 26 верасня 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наска