Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева

(Пасля перасылкі з Наталля Абрашына-Жадаева)

Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева (нар. 28 лютага 1951, Мінск) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне вылічальнай матэматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2008), прафесар[2].

Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева
Дата нараджэння 28 лютага 1951(1951-02-28) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2008)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын[1] і Аляксандр Андрэевіч Самарскі[1]
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1973), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1976).

Працавала ў Інстытуце матэматыкі АН БССР (1972—1982), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, на пастаяннай аснове — з 1982, фізічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, з 2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне на аснове дыскрэтных мадэлей цеплавых працэсаў, гідрадынамікі, нелакальных працэсаў і інш.

У студзені 2022 года, у час палітычных чыстак, запісала відэазварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава[3]:

  Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні «аднаго». Колькі нашых грамадзян уцякло з краіны, колькі сягоння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму».

Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслугоўваць. Як кажуць: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду!

 

Яна таксама заклікала ўсіх падтрымліваць звольненых і адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Многокомпонентные векторные схемы расщепления в методах математической физики : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.01.07 / Абрашина-Жадаева Наталья Григорьевна. — Казань, 2008.
  • О разностных схемах для нелинейных систем уравнений парабролического типа / Н. Г. Жадаева // Доклады Академии наук Белорусской ССР. — 1975. — № 3. — С. 293—296.
  • Метод сеток для решения нелинейных задач типа Стефана / Н. Г. Жадаева // Доклады Академии наук Белорусской ССР. — 1980. — Т. 24, № 12. — С. 1070—1072.
  • A splitting type algorithm for numerical solution of PDEs of fractional order / N. Abrashina-Zhadaeva, N. Romanova // Mathematical Modeling and Analysis. — 2007. — Vol. 12, iss. 4. — P. 399—408.
  • Абрашина-Жадаева Наталья Григорьевна // Физический факультет / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2008. — С. 97.