Аляксандр Андрэевіч Самарскі
Алякса́ндр Андрэ́евіч Сама́рскі (19 лютага 1919, хут. Свістуны, цяпер Амвросіўскага раёна Данецкай вобласці, Украіна — 11 лютага 2008, Масква) — савецкі і расійскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі матэматычнага мадэліравання і вылічальнага эксперыменту. Акадэмік РАН (1976; член-карэспандэнт 1966). Замежны член НАН Беларусі (2000). Герой Сацыялістычнай Працы (1979).
Аляксандр Андрэевіч Самарскі | |
---|---|
руск.: Алекса́ндр Андре́евич Сама́рский[1] | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1919[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2008[3] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматычная фізіка, вылічальная матэматыка, лікавы аналіз, матэматычнае мадэляванне[d], матэматыка[5] і прыкладная матэматыка[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Андрэй Мікалаевіч Ціханаў |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1945). З 1953 у Інстытуце прыкладной матэматыкі АН СССР, з 1990 у Інстытуце матэматычнага мадэліравання РАН (у 1990—1998 дырэктар).
Навуковы ўклад
правіцьНавуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі нелінейных працэсаў, вылічальнай матэматыцы.
Пабудаваў агульныя тэорыі рознасных схем , ітэрацыйных метадаў рашэння сетачных ураўненняў. Распрацаваў новыя прынцыпы апраксімацыі мнагамерных задач, аналітычныя і лікавыя метады рашэння актуальных задач ядзернай фізікі, фізікі плазмы, цеплаправоднасці і інш. Правёў разлік ядзернага выбуху і дынамікі выбуху тэрмаядзернага зараду.
Сааўтар адкрыцця эфекту Т-слоя ў плазме, адзін са стваральнікаў тэорыі рэжымаў з абвастрэннем у нелінейных суцэльных асяроддзях.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія СССР 1954.
- Ленінская прэмія 1962.
Творы
правіць- Математическое моделирование: Идеи. Методы. Примеры. М., 1997 (разам з А. П. Міхайлавым).
- Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з П. М. Вабішчэвічам, П. П. Матусам).
- Уравнення математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А. М. Ціханавым).
- Численные методы математической физики. М., 2000 (разам з А. У. Гуліным).
Зноскі
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- ↑ Самарский Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 4 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
правіць- Касцюковіч М. М. Самарскі Аляксандр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- А. А. Самарский: (К 80-летию со дня рождения) // Дифференц. уравнения. 1999. Т. 35, № 2.
Спасылкі
правіць- Аляксандр Андрэевіч Самарскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)