Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова
Ната́лля Арсе́нцьеўна Чо́рнагало́ва (нар. 15 мая 1954, Жыткавічы Гомельскай вобласці) — сучасны беларускі жывапісец-неаэкспрэссіяніст.
Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова | |
---|---|
![]() Наталля Чорнагалова ў 2009 г. у Лондане | |
Дата нараджэння | 15 мая 1954 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | артыстка |
Жанр | нацюрморт, пейзаж, партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неаэкспрэсіянізм |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1976) і мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1982). Член Саюза мастакоў Беларусі з 1989.
Працуе ў станковым жывапісу і ў станковай графіцы (акварэль), у жанрах пейзажу, нацюрморту, партрэту. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976. У яе актыве шмат персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Велікабрытаніі. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста і прыватных зборах шэрагу краін Еўропы і Амерыкі. Жыве ў Брэсце.
Вядомыя творыПравіць
- «Памяць» (да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)
- «Баба Ліда» (2001)
- «Магiльны склеп Элізы Ажэшкi»
- «Каханне і я»
- «Вясновае прадчуванне»
- «Каханне і больш нічога»
- «Дакрананне»
- «Уначы чакаюць і кахаюць»
- Персанальная выстаўка Наталлі Чорнагаловы ў мінскім Палацы мастацтва 18.06 — 29.06.2014
Зноскі
СпасылкіПравіць
Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова на Вікісховішчы |