Наталля Юр’еўна Бярозкіна

(Пасля перасылкі з Наталля Бярозкіна)

Наталля Юр’еўна Бярозкіна (нар. 1955, г. Ветка, Гомельская вобласць) — беларуская кнігазнаўца. Спецыяліст па гісторыі кніжнай культуры і бібліятэчнай справы Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1990), дацэнт. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2010)[1].

Наталля Юр’еўна Бярозкіна
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці кнігазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1955 годзе ў горадзе Ветка Гомельскай вобласці. Скончыла ў 1981 годзе Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія»[1].

У 1981—2013 гадах працавала ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі: вучоны сакратар, загадчыца навукова-метадычнага аддзела, намесніца дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 года дырэктарка. З 2013 года працуе ў Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры і мастацтваў загадчыцай кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін, дацэнт гэтай кафедры[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе гісторыю кнігі, менеджмент інфармацыйна-бібліятэчнай дзейнасці, інфармацыйныя тэхналогіі бібліятэк, бібліяметрыю[1].

Узнагароды

правіць

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2010). Узнагароджана ордэнам Пашаны (2002), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005), дыплома лаўрэата «За ўклад у комплекснае вывучэнне гісторыі кнігі і кніжнай культуры Беларусі» конкурса на суісканне Міжнароднай прэміі імя Д. С. Ліхачова Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук[1].

Бібліяграфія

правіць
  • Библиотеки и распространение научных знаний в Беларуси: XVI—XX вв. Минск, 2011; 2013.
  • Информационно-библиотечное обеспечение науки Беларуси: история и современное состояние. Минск, 2003.
  • Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI — пачатак XX ст.): вучэбны дапаможнік. Мінск, 1998; 2000.
  • Роль печати в распространении научных знаний в Белоруссии, 1861—1917 гг. Минск, 1990.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць