Наталля Валер’еўна Ануфрыенка
Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. 11 чэрвеня 1985, Бабруйск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[2].
Нарадзілася |
11 чэрвеня 1985 (39 гадоў) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||
Вага | 63 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьВучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала за гродненскую «Алімпію»[3], мінскі «Гарызонт»[4].
У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі[5].
З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[6]. З 2024 года — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[7].
Кар’ера
правіць- 2000—2001 — ВАР (Гродна)
- 2001—2002 — Алімпія (Гродна)
- 2002—2004 — Вікторыя (Гродна)
- 2004—2009 — Алімпія (Гродна)
- 2009—2010 — Дунав (Русэ, Балгарыя)
- 2010—2018 — Гарызонт (Мінск)
- 2018—2019 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2019—2022 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
- Чэмпіёнка Беларусі (9): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009, 2010/2011, 2011/2012, 2015/2016, 2020/2021, 2021/2022.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2007/2008, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Балгарыі (1): 2009/2010.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2012/2013.
- Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2002, 2004, 2005, 2006, 2007, 2011, 2012, 2013, 2015, 2020.
- Уладальнік Кубка Балгарыі (1): 2010.
- Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
- Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Зноскі
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ Команда — мечта!
- ↑ Natallia Anufryenka
- ↑ НАТАЛИЯ АНУФРИЕНКО: "В БАСКЕТБОЛЕ ПОСТОЯННО СТАЛКИВАЕШЬСЯ С НЕСТАНДАРТНЫМИ СИТУАЦИЯМИ"
- ↑ Наталья Ануфриенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2023. Праверана 8 верасня 2023.
- ↑ БАСКЕТБОЛЬНЫЙ КЛУБ «МИНСК». Команды
- ↑ Наталия Ануфриенко назначена главным тренером женской молодежной команды "МИНСК"