Наталля Сяргееўна Будыка
Наталля Сяргееўна Будыка (нар. 25 верасня 1945, Яшкар-Ала) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1985), дацэнт (1993).
Наталля Сяргееўна Будыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1945 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1985) |
Навуковае званне |
|
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1972 года — аспірант, асістэнт, з 1989 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, пасля кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.
Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьУдзельнічала ў стварэнні праекта рэканструкцыі парку ў Лагойску. Аўтар публікацый па пытаннях садова-паркавага мастацтва Беларусі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Будыко Наталья Сергеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)