Нафталі Маскілейсан
Нафталі Маскілейсан (20 лютага 1829, Радашковічы, Віленская губерня — 19 лістапада 1897, Мінск) — яўрэйскі паэт, аўтар артыкулаў па даследаванні Агады.
Нафталі Маскілейсан | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1829 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1897 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Abraham Maskileison[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і рабіна і аўтара каментароў да Талмуда і Шулхан аруха Абрагама Маскілейсана (1788−1848, Мінск). У 1832 сям’я Маскілейсанаў перабралася ў Мінск. Публікаваўся ў перыядычных выданнях на старажытнаяўрэйскай мове — «Ха-Цфіра » і «Хамеліц». Як добры стыліст ён зарэкамендаваў сябе зборнікам лістоў «Міхтабім ле-ламед» (1870). Плёнам дваццацігадовай працы з’яўляецца перавыданае ім у перапрацаваным і значна выпраўленым выглядзе вядомае сачыненне Іехіеля Гейльпрына «Седэр га-Дарот » (Варшава, 1878—1882). Падрыхтаваў да друку і апублікаваў рукапісы працы свайго бацькі.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Нафталі Маскілейсан — артыкул з РЕЭ