На́цкавічы[1] (трансліт.: Nackavičy, руск.: Нацковичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Вёска
Нацкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
35
Насельніцтва
77 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231340
Аўтамабільны код
4
Нацкавічы на карце Беларусі ±
Нацкавічы (Беларусь)
Нацкавічы
Нацкавічы (Гродзенская вобласць)
Нацкавічы

Гісторыя правіць

У сярэдзіне XIX ст. у складзе Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Пагалле, які належаў Габскаму. У 1861 г. 30 рэвіскіх душ. у 1885 г. 10 двароў, 72 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 17 двароў, 133 жыхары. У 1905 г. у вёсцы 128 жыхароў, 303 дзесяціны зямлі, у фальварку, які знаходзіўся непадалёку, 9 жыхароў, 108 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 23 двары, 143 жыхары.

У 19211939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 142 жыхары, ў фальварку 3 двары, 19 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (35 двароў, 219 жыхароў) ў Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1951 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 1952 г. у калгасе «Новы шлях», з 1954 г. уваходзіла ў калгас «Радзіма». 3 12 лютага 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 146 жыхароў.

Насельніцтва правіць

  • 1999 — 35 двароў, 77 жыхароў.

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).