Нацыянальная опера Грэцыі
Нацыянальная опера Грэцыі (грэч.: Εθνική Λυρική Σκηνή - Нацыянальная лірычная сцэна) — дзяржаўны тэатр, які знаходзіцца ў Афінах на вуліцы Харылааса Трыкупіса. Кіраванне тэатрам ажыццяўляе непасрэдна Міністэрства культуры Грэцыі, Саветам папячыцеляў і мастацкім дырэктарам.
Нацыянальная опера Грэцыі | |
---|---|
![]() | |
![]() Нацыянальная опера Грэцыі | |
Заснаваны | 1939 год |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | вул. Харылаася Трыкупіса, 10679 |
Мастацкі кіраўнік | Giorgos Koumendakis[d][1] |
Сайт | www.nationalopera.gr |
![]() |
Гісторыя заснаванняПравіць
У канцы 1880-ых гадоў першая грэчаская опера была прадстаўлена старым тэатрам Букура ў Афінах. Паміж 1888 і 1890 годам грэчаская опера гарстралявала па рэгіёнам света, ддзе жылі шматлікія грэчаскія дыяспары, у прыватнасці ў Егіпце, Турцыі і Румыніі з операмі Моцарта, Даніцэті, Беліні.
У 1924 годзе пасля гастроляў у ЗША і канчатковага замацавання як выдатнай кулурнай установы у Грэцыі і заграніцай, грэчаскі ўрад пачаў аказваць падтрымку тэатру. Ужо ў 1939 годзе была афіцыйна заснавана Нацыянальная опера Грэцыі пад кіраўніцтвам Косціса Бесціаса, а з 1944 года опера дзейнічала як аўтаномная арганізацыя ў яе цяперашнім выглядзе.
У перыяд з 1982 па 1986 год членам савета дырэктараў нацыянальнай оперы быў значны новагрэчаскі празаік Меніс Кумантарэас[2].
Сучасны этапПравіць
Нацыянальная опера нясе адказнасць за шырокае кола мерапрыемтсваў, між іншым за прэзентацыі оперных спектакляў, балетных пастановак, спецыяльныя прэзентацыі оперных і балетных спектакляў для дзяцей. Тэатр арганізуе нацыянальны архіў музыкі, музыкальныя бібліятэкі і музей уластна Нацыянальнай оперы Грэцыі, экспануе касцюмы, партытуры і шмат якія іншыя рэчы са спектакляў тэатра. Трупа тэатра гастралюе як у Грэцыі, та і за межамі краіны.
Свае пастаноўкі Нацыянальная опера паказвае на трох сцэнах:
- Тэатр Алімпія, цэнтральная сцэна якога носіць імя Марыі Калас;
- Тэатр Акропаль мае Новую сцэну і Дзіцячую сцэну, у асноўным паказвае аперэты і спктаклі для дзяцей;
- Лірычная сцэна - эксперыментальная тэатральная студыя.
Нядаўна фонд Стаўраса Ніархасома абвясціў, што будзе фінансаваць будаўніцтва новага тэатра для Нацыянальнай оперы, а таксама парка ў раёне Фалірон[3].
Хор і балетПравіць
Хор Нацыянальнай оперы існуе з 1939 года і складаецца з прафесійных спевакоў. У дадатак да асноўных оперных твораў рэпертуар оперы ахоплівае шырокае кола твораў грэчаскіх кампазітараў, аперэт, араторый і рэлігійных музычных твораў.
У дадатак да стандартнага класічнага і рамантычнага рэпертуара, візітнай карткай Нацыянальнай оперы Грэцыі з'яўляецца сучасны грэчаскі танец. Пры падтрымцы дзяржавы, сёння балетная трупа мае сваю ўластную рэпетыцыйную студыю. Асабліва важны ўклад у развіццё балета ў Нацыянальнай оперы ГРэцыі зрабіла харэограф, ураджэнка СССР, Таццяна Мамакі.
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ https://www.nationalopera.gr/kalitexniko-dinamiko/kallitexnikos-diefthyntis Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ TPAINO
- ↑ Niarchos Foundation bakcs cultural park plan - «Катэмерыні»