Нацыянальны Кангрэс Гандураса

Нацыянальны кангрэс (ісп.: Congreso Nacional) — заканадаўчы орган (парламент) Гандураса. Рэзідэнцыя размяшчаецца ў сталіцы — горадзе Тэгусігальпа. Адзіная палата складаецца з 128 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў дэпартаментах на чатырохгадовы тэрмін па прапарцыянальнай сістэме. Да 1997 года дэпутаты абіраліся непрамым галасаваннем.

Нацыянальны Кангрэс Гандураса
ісп.: Congreso Nacional

Парламенцкая сістэма Аднапалатны парламент
Дэпутатаў 128
Дата заснавання 1824
Дзяржава
Вэб-сайт congresonacional.hn

Праца КангрэсаПравіць

Згодна з Канстытуцыяй Гандураса да асноўных функцый Нацыянальнага Кангрэсу адносяцца:

  • стварэнне, прыняцце, змяненне, адмена і інтэрпрэтацыя законаў краіны
  • арганізацыя самакіравання Кангрэсу і ўласныя правілы
  • скліканне, прыпыненне і закрыццё пленарных пасяджэнняў
  • абвяшчэнне выбараў прэзідэнта
  • прызначэнне старшыні і членаў Кангрэса
  • абранне 15 суддзяў Вярхоўнага суда на сямігадовы тэрмін.