Нацыянальны архіў Японіі

Нацыяна́льны архі́́ў Япо́ніі (яп.: 【国立公文書館』, こくりつこうぶんしょかん, какурыцу кабуншё-кан) — цэнтральны дзяржаўны архіў Японіі. Таксама — Дзяржаўны архіў Японіі.

Нацыянальны архіў Японіі
яп.: 独立行政法人国立公文書館[1][2]
National Archives of Japan logo.svg
Будынак Нацыянальнага архіву Японіі
Будынак Нацыянальнага архіву Японіі
Краіна
Адрас Сцяг Японіі Японія, Токіа
Заснавана 1971 год
Філіялы Japan Center for Asian Historical Records[d]
Фонд
Аб'ём фонду больш 545 000 адзінак
Вэб-сайт archives.go.jp
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткія звесткіПравіць

Размешчаны ў такійскім раёне Ціёда, на месцы былога замка Эда. Заснаваны ў 1971 годзе пры адміністрацыі прэм’ер-міністра Японіі. З 2001 года, пасля ўступлення ў сілу закона Японіі пра Нацыянальны архіў 2000 года, ён стаў незалежнай адміністрацыйнай установай пад эгідай Кабінета Міністраў. Захоўвае каля 545 тыс. дакументаў па гісторыі Японіі і Азіі, дае іх для прагляду даследчыкам і простым грамадзянам. Змяшчае арыгіналы Імператарскіх рэскрыптаў, заканадаўчых актаў, канстытуцый Японіі новага і найноўшага часу, а таксама бібліятэкі Акадэміі Сёхэйдзака і Кабінета міністраў Японіі.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Рубель В. А. Японская цывілізацыя: традыцыйнае грамадства і дзяржаўнасць. — К. : «Аквілон-Прэс», 1997. — 256 с. — ISBN 966-7209-05-9.

Зноскі

СпасылкіПравіць