Нацыянальны музей Чарнагорыі
Нацыянальны музей Чарнагорыі (чарнагор.: Narodni muzej Crne Gore) размешчаны ў гістарычнай сталіцы Чарнагорыі Цэтынэ і аб'ядноўвае некалькі музеяў рознай тэматыкі. Праводзяцца экскурсіі на чарнагорскай, англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і рускай мовах.
Славутасць | |
Нацыянальны музей Чарнагорыі | |
---|---|
42°23′21″ пн. ш. 18°55′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Дата заснавання | 1896 |
Сайт | narodnimuzej.me |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аддзелы
правіцьГістарычны музей Чарнагорыі
правіцьРазам з Мастацкім музеем знаходзіцца ў былым будынку ўрада. Расказвае аб даславянскім перыядзе, сярэднявеччы, аб заснаванні Чарнагорыі (1796—1878), сучаснасці (1878—1916), Чарнагорыі ў складзе Югаславіі (з 1918 года).
Заснаваны ў 1951 годзе. Знаходзіцца ў былым будынку пасольства Сербіі. У яго калекцыі знаходзяцца экспанаты харчавання, тэксціля, вопраткі, музычных інструментаў, а таксама вялікая экспазіцыя нацыянальнага мастацтва.
Мастацкі музей Чарнагорыі
правіцьПершапачаткова называўся Чарнагорскай карціннай галерэяй. Размешчаны ў былым доме ўрада разам з Гістарычным музеем Чарнагорыі. Складаецца з пяці частак: калекцыя народа Югаславіі, калекцыя ікон, калекцыя чарнагорскіх карцін, памятная калекцыя Міліцы Сарыч-Вукманавіч, калекцыя копій насценных каменных фрэсак. Мастацкая калекцыя утрымлівае карціны XIX—XX стагоддзяў, напісаныя прадстаўнікамі розных накірункаў і нацыянальнасцей Югаславіі. У памятнай калекцыі Міліцы Сарыч-Вукманавіч захоўваюцца творы Рэнуара, Шагала, Далі, Пікаса і іншых мастакоў.
Музей караля Ніколы
правіцьЗ 1926 года ў памяшканні былой рэзідэнцыі караля Ніколы I знаходзіцца музей, дзе прадстаўлена калекцыя карцін, зброі, асабістых рэчаў каралеўскай сям'і і іншых гістарычных каштоўнасцяў.
Більярда
правіцьПалац, узведзены ў якасці рэзідэнцыі Пятра II Пятровіча Негаша. У двары Більярды знаходзіцца рэльефная карта Чарнагорыі.
Дом Негаша
правіцьЗнаходзіцца ў вёсцы Негушы. Дом-музей пачатку XIX стагоддзя ў якім нарадзіўся ўладыка Пётр II.
Спасылкі
правіць- Сайт Нацыянальнага музея Чарнагорыі (англ.) (чарнагор.)
- Культура Цэтынэ. Музеі (англ.)