Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы
Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы — падраздзяленне БДУ. Асноўныя задачы ННДЦ МА БДУ — маніторынг азонавага слою, прыземнай ультрафіялетавай радыяцыі, іншых параметраў атмасферы, выкананне навукова-даследчых работ па фізіцы атмасферы і сумежных пытаннях. Установа створана 14 чэрвеня 1997 г.[1]
Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы | |
---|---|
Тып | Падраздзяленне БДУ |
Заснаванне | 14 чэрвеня 1997 |
Размяшчэнне |
![]() |
Колькасць супрацоўнікаў | 20 |
Матчына кампанія | БДУ |
Падраздзяленні
правіць- Лабараторыя фізікі атмасферы;
- Лабараторыя біяфатонікі;
- Лабараторыя аптычных сродкаў вымярэнняў;
- Лабараторыя сродкаў аўтаматызацыі;
- Інфармацыйна-аналітычны цэнтр;
- Азонаметрычная станцыя N 354 GAW;
- Сектар метралогіі.
Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра
правіць- Даследаванні ў галіне фізікі азонасферы і праблем захавання азонавага слою.
- Аператыўны маніторынг, аналіз і прагноз стану азонасферы і ўзроўняў прыземнага УФ — выпраменьвання, абмен інфармацыяй з айчыннымі, замежнымі даследчымі цэнтрамі і міжнароднымі арганізацыямі.
- Правядзенне вымярэнняў у адпаведнасці з праграмай Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Global Atmosphere Watch.
- Даследаванне медыцынскіх і біялагічных аспектаў ўздзеяння УФ — выпраменьвання і хімічных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу.
- Распрацоўка і стварэнне новай вымяральнай апаратуры для маніторынгу атмасферы.
- Забеспячэнне вучэбнага працэсу і павышэнне кваліфікацыі айчынных і замежных спецыялістаў у галіне маніторынгу азонасферы і распрацоўкі новай вымяральнай апаратуры[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 29 ліпеня 2019.