Нацыянал-сацыялістычная арганізацыя вытворчых ячэек
Нацыянал-сацыялістычная арганізацыя вытворчых ячэек (НСБО) (ням.: Nationalsozialistische Betriebszellenorganisation (NSBO)) — прафсаюз у Германіі, які існаваў з 1927 па 1935 гады і супрацоўнічаў з НСДАП.
Нацыянал-сацыялістычная арганізацыя вытворчых ячэек | |
---|---|
NSBO | |
Дата заснавання | 1927 |
Дата роспуску | 1935 |
Тып | прафсаюз |
Цэнтр | Германія |
Першыя першасныя прафсаюзныя арганізацыі былі створаны ў Берліне ў 1927 годзе пад ціскам левага крыла НСДАП, у прыватнасці гаўляйтара сталічнай партыйнай арганізацыі Ёзэфа Гебельса і Грэгара Штрасера[1]. У цэлым НСБО не мела вялікіх поспехаў сярод працоўных, аднак да канца 1931 года колькасць прафсаюза дасягнула 300 тысяч чалавек[2].
Пасля прыходу НСДАП да ўлады 2 мая 1933 года ўсе ненацысцкія прафсаюзы былі забароненыя і НСБО засталася адзінай легальнай працоўнай арганізацыяй у Германіі. Аднак, такое становішча доўга не прадлілася і пад кіраўніцтвам НСДАП была створана другая працоўная арганізацыя — Германскі працоўны фронт. У 1935 годзе Германскі працоўны фронт паглаціў НСБО[3].
Зноскі
- ↑ Reinhard Kühnl, Die nationalsozialistische Linke 1925—1930, Marburger Abhandlungen zur Politischen Wissenschaft Vol. 6, Meisenheim am Glan 1966.
- ↑ Volker Kratzenberg, Arbeiter auf dem Weg zu Hitler? Die Nationalsozialistische Betriebszellen-Organisation. Ihre Entstehung, ihre Programmatik, ihr Scheitern 1927—1934, Frankfurt/Bern/New York 1987.
- ↑ Gunther Mai, Die Nationalsozialistische Betriebszellen-Organisation. Zum Verhältnis von Arbeiterschaft und Nationalsozialismus, VfZG 31. Jg. 1983, Pages 573—613.