Германскі працоўны фронт
Германскі працоўны фронт (ням.: Deutsche Arbeitsfront) — асацыяцыя прафсаюзаў у Трэцім Рэйху, якая аб’яднала ў сабе ўсе існуючыя ў Германіі прафсаюзы і цалкам падпарадкоўвалася НСДАП пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады.
Германскі працоўны фронт | |
---|---|
Deutsche Arbeitsfront | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | асацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр |
Афіцыйная мова | нямецкая |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Роберт Лей (1933—1945) |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1933 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1945 |
Галіна | прафсаюзная дзейнасць |
Колькасць членаў | 22 000 000 |
Матчыная арганізацыя | Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1929 годзе падчас Нюрнбергскага з’езда НСДАП было прынята рашэнне аб стварэнні «нацыянал-сацыялістычнай арганізацыі вытворчых ячэек» — НСАВВ. Новая арганізацыя ўяўляла сабой аб’яднанне палітработнікаў НСДАП, якія былі закліканы ажыццяўляць на прадпрыемствах светапоглядную арыентацыю працоўных ў духу нацыянал-сацыялістычнай ідэі. НСАВВ павінна была аслабіць прафсаюзную дзейнасць Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) і Камуністычнай партыі Германіі (КПГ).
У 1933 годзе, пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады, НСАВВ фактычна была ператворана ў Германскі працоўны фронт.
З паразай Германіі ў Другой сусветнай вайне, у ходзе дэнацыфікацыі, Германскі працоўны фронт спыніў існаванне.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гейден К. Гісторыя германскага фашызму. — М.-Л.: Государственное социально-экономическое издательство, 1935. — С. 340. — 434 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Германскі працоўны фронт
- Германскі працоўны фронт: стварэнне і дзейнасць (1933—1939) (руск.)