Рудо́льф Ва́льтэр Ры́хард Гес (ням.: Rudolf Walter Richard Heß; 26 красавіка 1894 — 17 жніўня 1987) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член НСДАП, намеснік Гітлера па партыі (21 красавіка 1933 — 12 мая 1941), рэйхсміністр без партфеля (29 чэрвеня 1933 — 12 мая 1941), Рэйхсляйтар (2 чэрвеня 1933 — 12 мая 1941). Обергрупенфюрар СС і обергрупенфюрар СА. Адзін з асноўных нямецкіх ваенных злачынцаў на Нюрнбегскім трыбунале. Прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Рудольф Гес
ням.: Rudolf Heß
Deputy Führer[d]
з 21 красавіка 1933
рэйхсміністр
з 1 снежня 1933
Нараджэнне 26 красавіка 1894(1894-04-26)[1][2][…]
Смерць 17 жніўня 1987(1987-08-17)[1][2][…] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Rudolf Walter Richard Heß
Бацька Fritz Hess[d][6]
Маці Clara Münch[d][6]
Жонка Ilse Hess[d]
Дзеці Wolf Rüdiger Hess[d]
Веравызнанне лютэранства[4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, лётчык
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў пяхота і артылерыя[d]
Званне  Обергрупенфюрар СС
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ганаровы крыж ветэрана вайны
За выслугу гадоў у НСДАП (25 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (25 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (15 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (15 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (10 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (10 гадоў)
Залаты партыйны знак НСДАП
Залаты партыйны знак НСДАП
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладыя гады правіць

Рудольф Гес, старэйшы з трох дзяцей у сям’і, нарадзіўся 26 красавіка 1894 года ў Александрыі, Егіпет, у сям’і Фрыца Геса, багатага гандляра з Баварыі, і яго жонкі Клары Гес (у дзявоцтве — Мюнх). Брат Рудольфа — Альфрэд, нарадзіўся ў 1897 годзе, а яго сястра — Маргарыта, нарадзілася ў 1908. Сям’я жыла на ўзбярэжжы Міжземнага мора на вілле каля Александрыі. Толькі пасля 1900 года сям’я праводзіла лета ў Германіі ў фіхтэльсткіх гарах, што зараз на мяжы з Чэхіяй. Гес наведваў нямецкамоўную пратэстанцкую школу ў Александрыі з 1900 па 1908 год, пасля чаго вярнуўся ў Германію і працягнуў адукацыю ў горадзе Бад-Годэсберг. Рудольф паказваў добрыя здольнасці ў матэматыцы, але бацька хацеў, каб сын пераняў сямейны бізнес, таму Гес-старэйшы адправіў сына вучыцца ў Швейцарыю ў 1911 годзе ў Вышэйшую школу эканомікі горада Нойшатэль. Пасля трох гадоў навучання Гес атрымаў месца ў гандлёвай кампаніі Гамбурга.

Першая Сусветная вайна правіць

 
Хаусхофер і Гес

Адразу пасля пачатку вайны Гес быў запісаны ў 7-ы Баварскі полк палявой артылерыі. Баявым «хрышчэннем» для Геса стала бітва на Соме супраць брытанцаў, затым — першая бітва за Іпр. 9 лістапада 1914 года ён быў пераведзены ў 1-ы пяхотны полк, які стаяў пад Арасам. Рудольф у красавіку 1915 года атрымаў званне гефрайтара (яфрэйтар) і жалезны крыж 2-й ступені. Пасля падрыхтоўкі ў мюнстэрскім трэніровачным лагеры Гес прасунуўся ў званнях да віцэ-фельдфебеля і атрымаў Баварскі ваенны крыж. Вярнуўся на фронт у лістападзе 1915 года. Атрымаў запаленне лёгкіх і прабыў у шпіталі 2 месяцы. У маі 1916 года Гес пачаў удзельнічаць у бітве пад Вердэнам, а 12 чэрвеня атрымаў раненне шрапнеллю ў левую руку і далонь. Пасля некалькіх месяцаў выздараўлення Рудольф быў пасланы ізноў у раён Вердэна, дзе і прабыў да канца 1916 года.

Гес стаў камандзірам узвода 10-й роты 18-га Баварскага рэзервовага пяхотнага палка, які знаходзіўся ў Румыніі. Там ён быў паранены 2 разы. Першы раз — 23 ліпеня 1917 года, калі асколак патрапіў у левую далонь, а другі раз — 8 жніўня таго ж года, калі куля патрапіла ў грудзі. Тады ж Гес быў адпраўлены ў шпіталь спачатку ў Венгрыю, а потым — у Германію. У кастрычніку Рудольф артымаў званне лейтэнанта, і быў рэкамендаваны да атрымання жалезнага крыжа 1-й ступені, але так яго і не атрымаў.

Пасля Каляд з сям’ёю, аб чым паклапаціўся бацька Геса, Рудольф дабіўся дазволу запісацца ў лётную школу. Таму пасля святаў Гес адправіўся ў Мюнхен, дзе паспяхова здаў неабходныя іспыты. 14 кастрычніка Геса выпусцілі з лётнай школы, але паўдзельнічаць у паветраных баях той не паспеў, бо 11 лістапада было аб’яўлена перамір’е.

Гес быў звольнены з арміі ў снежні 1918 года. Дабрабыт сям’і рэзка пайшоў на спад, бо бізнес, які мела сям’я Гесаў у Егіпце, быў канфіскаваны брытанцамі. Рудольф далучыўся да таварыства Туле (антысеміцкай правай групы руху Фёлькіша), і таксама ўступіў у Фрайкорп (параваенная добраахвотная арганізацыя, якая дзейнічала ў Германіі ў тыя часы). У Баварыі ў тыя часы мела месца крывавая барацьба між групоўкамі левых (камуністы) і правых радыкалаў (адзін з іх — Фрайкорп). Гес не быў у баку ад гэтай барацьбы, увесну 1919 года Рудольф быў лідарам атрада, які распаўсюджваў антысеміцкія лістоўкі ў Мюнхене.

Увосень 1919 года Рудольф быў залічаны ў лік студэнтаў Мюнхенскага ўніверсітэта, дзе вывучаў эканоміку і гісторыю. Выкладчыкам геапалітыкі ў Геса быў Карл Хаўсхофер, распрацоўшчык ідэі «жыццёвай прасторы», якой Хаўсхофер тлумачыў факт заваёвы дадатковых зямель для немцаў ва Усходняй Еўропе. Пазней Гес прапанаваў гэту ідэю Гітлеру, і гэта стала адным са слупоў ідэалогіі НСДАП.

Ільзэ Проль, якая навучалася разам з Гесам ва ўніверсітэце, пазнаёмілася з ім у красавіку 1920 года, калі яны побач здымалі пакоі. Яны ажаніліся 20 снежня 1927 года, а іх сын — Вольф Рудзігер Гес нарадзіўся пазней, у 1937 годзе.

Знаёмства з Гітлерам правіць

Пасля таго, як у сакавіку 1920 года Гес упершыню патрапіў на мітынг НСДАП, дзе выступаў Гітлер, першы быў у поўным захапленні ад другога.

 
Выступ Гітлера на партыйным сходзе ў 1925 годзе

Гес стаў цалкам давяраць Гітлеру. Яны падзялялі меркаванне, што Германія пацярпела паражэнне з-за здрады, арганізаванай яўрэямі і бальшавікамі, а не з-за ваеннага разгрому. Рудольф далучыўся да партыі 1 ліпеня і атрымаў партыйны білет нумар 16. Партыя расла, патрабаваліся большыя памяшканні для правядзення партыйных сходаў, таму былы артылерыст стаў адказны за збор грошай і арганізацыю мерапрыемстваў. 4 лістапада 1921 года Гес быў паранены, абараняючы Гітлера ад выбуху бомбы, закладзенай марксістамі ў піўной Хофбрайхаус пад час партыйнага сходу. Гес далучыўся да СА ў 1922 годзе і дапамагаў арганізоўваць і набіраць новых сяброў гэтай арганізацыі.

Тым часам нарасталі праблемы ў эканамічным жыцці Германіі: гіперінфляцыя знішчыла фінансавую сістэму. Калі нямецкі ўрад адмовіўся плаціць рэпарацыі і французскія войскі акупавалі прамысловыя раёны Руру ў студзені 1923 года, вынікам стала шырокае грамадскае непадпарадкаванне ўраду і акупантам. Гітлер вырашыў, што прыйшоў час зрабіць спробу ўзяць уладу ў свае рукі па прыкладзе маршу на Рым у сакавіку 1922 года з Беніта Мусаліні на чале. Гес быў разам з Гітлерам 8 лістапада 1923 года, калі будучы фюрар і атрады СА ўварваліся на сход, арганізаваны дзяржаўным камісарам Баварыі Густавам фон Карам, які праходзіў у піўной Бюргербраўкелер. Гітлер заявіў аб пачатку нацыянальнай рэвалюцыі і фарміраванні новага ўрада на чале з генералам Эрыхам Людэндорфам. Раніцай Гітлер і некалькі тысяч яго паслядоўнікаў зрабілі спробу прарвацца ў цэнтр горада і захапіць будынак міністэрства абароны. Але нацыстаў сустрэлі агнём: 14 нацыстаў і 4 паліцэйскія былі забіты, а Гітлера 11 лістапада арыштавалі.

Тым часам Гес і некалькі байцоў СА захапілі чыноўнікаў у палон ноччу 8-га лістапада і вывезлі іх за Мюнхен. Калі наступным днём Рудольф выйшаў паразмаўляць па тэлефоне з Гітлерам, закладнікі дамовіліся з шафёрам, каб той іх вызваліў. Гес вярнуўся ў Мюнхен і застаўся ў Хаўсхофера. Прафесар дапамог яму перабрацца ў Аўстрыю, але потым сам пераканаў Рудольфа вярнуцца назад. У выніку былы студэнт быў арыштаваны і асуджаны да 18 месяцаў турмы за яго ролю ў спробе перавароту. Гітлер атрымаў 5 гадоў зняволення, а НСДАП і СА былі забаронены.

І Гес, і Гітлер адбывалі пакаранне ў турме горада Ландсберг, дзе Гітлер пачаў працаваць над сваёй кнігай Майн Кампф (Мая барацьба), якую запісвалі зняволеныя Гес і Эміль Морыс. Запісаная Максам Аманам, Гесам і іншымі, кніга была апублікавана ў 2-х частках у 1925 і 1926 гадах. Пазней яна была выдадзена ў адной кнізе, тады і стала лепшым бестселерам 1930 года. Твор Гітлера стаў падмуркам палітычнай платформы НСДАП.

Гітлер быў вызвалены 20 снежня 1924 года, а Гес — на 10 дзён пазней. Забарона дзеяння НСДАП і СА была анулявана ў лютым 1925 года. Партыя вырасла да 100 тыс. сяброў у 1928 годзе і да 150 тыс. у 1929 годзе. Партыя набрала толькі 2,6 % на выбарах у рэйхстаг 1928 года, але з кожным годам падтрымка ў грамадстве партыі расла.

Гітлер зрабіў Геса сваім асабістым сакратаром у красавіку 1925 года з заробкам у 500 рэйхсмарак штомесяц, а 20 ліпеня 1929 года Рудольф стаў персанальным ад’ютантам фюрара. Гес дапамагаў фюрару арганізоўваць прамовы па ўсёй краіне і стаў асабістым сябрам Адольфа. У снежні 1932 года Гес стаў адмысловым палітычным упаўнаважаным у партыі.

Захоўваючы цікаўнасць да пілатаванні пасля заканчэння сваёй ваеннай кар’еры, Рудольф Гес атрымаў пасведчанне пілота 4 красавіка 1929 года. У 1930 годзе Гесу падаравалі самалёт BFW M.23b, які быў набыты партыйнай газетай Фёлькішэ Беабахтэр. Пазней Гес набыў яшчэ некалькі самалётаў кампаніі Месершміт, праводзіў шмат часу за штурвалам, у выніку стаў добрым пілотам аднаматорных самалётаў.

Намеснік фюрара правіць

30 студзеня 1933 года Гітлер стаў рэйхсканцлерам. Гес быў прызначаны намеснікам фюрара ў НСДАП 21 красавіка і быў прызначаны ва ўрад рэйхсміністрам без партфеля 1 снежня 1933 года. Гес быў адказны за некалькі дэпартаментаў, уключаючы замежныя справы, фінансы, здароўе, адукацыю і юстыцыю. Усе законы праходзілі праз яго офіс за ўзгадненнем, акрамя пытанняў арміі, паліцыі і міжнародных адносін, таму Рудольф ствараў і падпісваў шматлікія пастановы Гітлера. Арганізатар штогадовых партыйных з’ездаў у Нюрнбергу, ён звычайна казаў першым прамову і прадстаўляў Гітлера сходу. Гес таксама прамаўляў па радыё і на сходах па ўсёй краіне, таму хутка яго прамовы былі сабраны і выдадзены ў 1938 годзе. Гес выступаў прадстаўніком Гітлера на перамовах з прамыслоўцамі і іншымі прадстаўнікамі ўплывовых колаў. Рудольф нарадзіўся ў замежжы, таму фюрар загадаў яму сачыць за дзейнасцю груп НСДАП за межамі Германіі. Гітлер таксама загадаў Гесу асабіста кантраляваць усе судовыя прысуды, якія тычацца ворагаў партыі. Гес меў права ўзмацніць пакаранне, калі б палічыў, што яно занадта мяккае. Гэта значыла, што асобу накіроўвалі ў канцлагер, або забівалі. Гес атрымаў званне обергрупэнфюрара СС у 1934 годзе, што было другім па статусе званнем у гэтай структуры.

Нацысты пачалі пераслед яўрэяў адразу, як прыйшлі да ўлады. Структура Геса мела частковае дачыненне да ўвядзення Гітлерам Нюрнбергскіх законаў 1935 года, якія моцна паўплывалі на далейшае жыццё іудзеяў у Германіі. Забараняліся шлюбы паміж яўрэямі і немцамі, яўрэі пазбаўляліся ўсіх грамадзянскіх правоў. Карл Хаўсхофер — выкладчык Геса, меў жонку, якая была напалову яўрэйкай, таму сям’я падпадала пад дзеянне гэтых законаў. Але Гес зрабіў неабходныя паперы, якія абаранялі сям’ю прафесара ад дзеяння Нюрнбергскіх законаў.

Гес не шукаў улады і грошай, не гуртаваў вакол сябе прыхільнікаў і паслядоўнікаў. Ён быў цалкам адданы Гітлеру і хацеў быць карысным фюрару. Рудольф жыў у сціплым доме ў Мюнхене. Хаця Гес меў менш улады, чым астатнія партыйныя лідары, Рудольф быў папулярны ў масах. Пасля ўварвання ў Польшчу ў верасні 1939 года Гітлер зрабіў Геса другім чалавекам у партыі, пасле Германа Герынга.

Гес пільна сачыў за сваім здароўем, кансультаваўся з шматлікімі дактарамі, пра што ён казаў сваім турэмшчыкам у Англіі, пералічваючы праблемы з ныркамі, кішкамі, жоўцевым пухіром, сэрцам. Як і Гітлер, Гес быў вегетарыянцам, не курыў і не піў алкаголю. Некаторы час Рудольф прывозіў сваю ежу нават у стаўкі фюрара Бергхоф, але па загаду Гітлера гэтая практыка скончылася.

Гес быў аматарам музыкі, захапляўся чытаннем кніг, любіў бавіць час у гарах са сваёй жонкай Ільзай. Ён і яго сябра, сын прафесара Хаўсхофера, Альбрэхт, захапляліся астралогіяй, акультызмам. Гес таксама захапляўся авіяцыяй. Гес нават выйграў авіяцыйныя гонкі ў 1934 годзе, кіруючы самалётам BFW M.35, зрабіўшы круг вакол гары Цугшпільтэ і вярнуўшыся ў Мюнхен за 29 хвілін. Калі пачалася Другая сусветная вайна, Гес прасіў дазволу стаць лётчыкам Люфтвафэ, але фюрар забараніў для яго ўсе палёты на час вайны. Але Гес выпрасіў скараціць тэрмін забароны да аднаго года.

Беспаспяховая мірная місія правіць

З цягам вайны ўвага Гітлера паступова пераключалася на пытанні міжнародных адносін. Гес, які не быў здаўна ўцягнуты ў міжнародныя справы Рэйха, хаця і меў пэўныя здольнасці ў гэтай галіне, стаў паступова адыходзіць на другі план у партыйных справах і з поля ўвагі Гітлера: Борман паспяхова выцесніў Геса з яго абавязкаў і трывала быў на вачах фюрара. Таксама расла перспектыва весці вайну на два франты, бо набліжаўся пачатак правядзенне аперацыі «Барбароса», якая планавалася на вясну 1941 года. Гес вырашыў рашуча прывесці Брытанію за стол перамоў праз спробу самастойнага кантакту з брытанскім урадам. Рудольф параіўся з Альбрэхтам Хаўсхоферам, які прапанаваў некалькі патэнцыяльных кантактаў у Брытаніі. Гес вырашыў паставіць на таварыша па авіяцыйнай справе Дугласа Гамільтана, 14-га графа Гамільтана, якога Гес ніколі не бачыў. Хаўсхофер, выконваючы параду Геса, напісаў ліст да Гамільтана ў верасні 1940 года, але ліст быў перахоплены брытанскай контрразведкай МІ-5 і Гамільтан атрымаў паведамленне толькі ў сакавіку 1941 года. Гамільтан быў абраны ў памылковым разліку, што ён з’яўляецца адным з лідараў апазіцыйнай ураду партыі, якая супраць вайны з Германіяй, таксама Гамільтан быў сябрам Альбрэхта.

 
Messerschmitt Me 110

У лісце, які Гес напісаў да сваёй жонкі ад 4 лістапада 1940 года, не гледзячы на адсутнасць адказу ад Гамільтана, намеснік Гітлера настойвае не выкананні запланаванага. Гес пачынае трэніравацца ў кіраванні самалётам Bf 110, двухматорнай двухмеснай машынай, у кастрычніку 1940 года пад кіраўніцтвам лётчыка Вільгельма Шцёра, галоўнага пілота-выпрабавальніка на заводзе Месершміта. Гес працягвае практыкаванні, уключаючы шматлікія пералёты праз усю Германію, знаходзіць адмысловы самалёт для сябе — Bf 110E-1/N— які трапляе ў яго асабістае карыстанне. Рудольф просіць усталяваць на самалёт радыёкомпас, мадыфікаваную сістэму падачы кіслароду і вялікія бакі для паліва, што было зроблена к сакавіку 1941 года.

Пасля фінальнай праверкі прагнозаў надвор’я для Германіі і Паўночнага мора Гес падняўся ў паветра ў 17:45 10 мая 1941 года з аэрадрома Аўгсбурга на адмыслова падрыхтаваным самалёце. Гэта была ўдала спроба з некалькіх папярэдніх: яны праваліліся з-за дрэннага надвор’я і механічных праблем з самалётам. Гес апрануў скураны лётны касцюм капітана люфтвафэ, узяў з сабой грошы, туалетныя прылады, ліхтарык, фотакамеру, карты, схемы, набор з 28 розных лекаў на розныя выпадкі.

Пералёт у Шатландыю правіць

Спачатку ўзяўшы курс на Бон, Гес выкарыстоўваў прыкметы на зямлі для карэкціроўкі свайго курса. Калі ён дасягнуў узбярэжжа каля Фрызскіх астравоў, ён павярнуў на ўсход і ляцеў у дадзеным кірунку каля 20 хвілін каб застацца па-за межамі дзеяння брытанскіх радараў. Потым Гес узяў кірунак 335 градусаў для пералёту праз Паўночнае мора, спачатку, на малой вышыні, але большасць палёту зрабіў на вышыні 1500 метраў. У 20:58 ён змяніў курс на 245 градусаў, збіраючыся наблізіцца да Англіі каля горада Бамбург. Гес вярнуўся на мора і кружыў там каля 40 хвілін, пакуль сонца не знікла. У гэты час дадатковыя бакі апусцелі, таму пілот скінуў іх у мора. У 22:08 брытанская сістэма радараў каля Ньюкасла-на-Тайне заўважыла самалёт і перадала інфармацыю ў цэнтр супрацьпаветранай абароны. Іншыя станцыі таксама заўважылі самалёт, таму машына Геса атрымала ўмоўную назву «Аб’ект 42».

2 Спітфайеры No. 72 і No. 13 Каралеўскіх паветраных сіл, якія ўжо былі ў паветры, былі адпраўлены перахапіць парушальніка, але не здолелі яго знайсці. Наступная спроба паслаць Спітфайер у 22:20 перахапіць парушальніка таксама правалілася. Гес выкарыстоўваў эфект ночы і ляцеў на максімальна нізкай вышыні, такой нізкай, што добраахвотнікі Каралеўскага назіральнага корпуса (КНК) каля горада Чатана дакладна ідэнтыфікавалі самалёт як Me 110 і вызначылі вышыню ў 15 метраў. Арыентуючыся па пастах КНК, Рудольф працягваў ляцець на малой вышыні і вялікай хуткасці, але быў не здольны дасягнуць кропкі назначэння — замка Дангэйвл — таму павярнуў у бок заходняга ўзбярэжжа для арыентавання, каб потым вярнуцца ізноў у глыб вострава. У 22:35 самалёт Геса заўважылі і пачалася пагоня. Парушальнік меў малы запас паліва, падняў самалёт на вышыню 1800 метраў і выскачыў з яго прыкладна ў 23:06. Пад час прызямлення Рудольф пашкодзіў нагу. У 23:09 самалёт разбіўся прыкладна ў 19 кіламетрах на захад ад замка Дангэйвл. Гес меў усе шанцы дайсці да замка, каб не зламаная нага. Потым Гес лічыў свой пералёт самым галоўным дасягненнем свайго жыцця.

 
Абломкі самалёта Рудольфа Геса ‎

Перад сваім вылетам Гес аддаў свайму ад’ютанту, Карлу-Гайнцу Пінчу, ліст, адрасаваны Гітлеру, які дэталізаваў намаганні Рудольфа арганізаваць перамовы з брытанцамі. Пінч даставіў ліст фюрару ў Бергхоф апоўдні 11 мая. Альберт Шпеер пазней узгадваў, што Гітлер успрыняў пералёт Геса як асабістую здраду. Асцерагаючыся, што італьянцы і японцы ўспрымуць пералёт Геса як спробу сепаратных перамоў паміж Брытаніяй і Германіяй, фюрар загадаў перадаць па радыё, што Рудольф Гес звар’яцеў і зрабіў пералёт без ведама Гітлера і нямецкага ўрада. Але Герынг і міністр прапаганды Гебельс лічылі, што так нават горш, бо калі Гес сапраўды быў хворы, то ён не мог займаць адказныя дзяржаўныя пасады. Гітлер праз радыё загадаў Гесу застрэліцца, ліквідаваў пасаду намесніка фюрара, перадаўшы паўнамоцтвы Геса Борману. Гітлер распачаў «Справу Геса» — хвалю арыштаў астролагаў, акультыстаў, якая мела месца 9 чэрвеня. Кампанія была часткай прапаганды па ганенні Геса і стварэння з яго вобраза ахвярнага казла.

Амерыканскі журналіст Кнікербокер, які ў свой час сустракаўся і з Гітлерам, і з Гесам, казаў, што Гітлер адмыслова паслаў Геса даставіць пасланне Уінстану Чэрчылю аб хуткім уварванні немцаў у СССР і прапаноўваў пачаць перамовы аб міры ці стварыць антыбальшавіцкую кааліцыю. Сталін жа верыў, што пералёт Геса быў справакаваны брытанцамі.

Палон правіць

Гес прызямліўся на ферме з назвай Флорз, дзе на зямлі разбіраўся з парашутам. Знайшоў лётчыка мясцовы земляроб Дэвід МакЛен. Называючы сябе «капітанам Альфрэдам Горнам», Гес сказаў, што мае важнае пасланне графу Гамільтану. МакЛен дапамог Гесу дабрацца да бліжняга катэджа і звязаўся з мясцовай «Добраахвотнай гвардыяй», якая вывезла лётчыка ў сваю мясцовую штаб-кватэру ў мястэчку Басбі. Потым Геса забрала мясцовая паліцыя ў мястэчка Гіфнок прыкладна ўжо пасля поўначы, рэчы яго былі канфіскаваны. Пад час першага допыту праз перакладчыка Гес дамагаўся сустрэцца з графам Гамільтанам для перадачы важнага паслання. Потым Геса перавялі ў Глазга, дзе аказалі першую дапамогу пашкоджанай назе. Тым часам улады здагадаліся, хто перад імі, хаця лётчык працягваў настойваць, што яго завуць Альберт Горн.

Гамільтан быў камандзірам авіяцыйнага крыла каля Эдзінбурга і быў на пасту, калі Гес прыбыў, і яго станцыя сачэння была адной з тых, якая ведала пра з’яўленне самалёта. Гамільтан прыбыў у Эдзінбург раніцай, і пасля знаёмства са станам парушальніка, граф сустрэўся з Гесам. Рудольф адразу сказаў, хто ён такі, і што яго прывяло ў Брытанію. Гамільтан сказаў, што хоча працягнуць размову з дапамогай перакладчыка; Гес добра ведаў англійскую мову, але меў праблемы з разуменнем Гамільтана. Пасля сустрэчы Гамільтан агледзеў рэшткі самалёта Геса ў прысутнасці афіцэраў службы разведкі. Затым граф вырашыў сустрэцца з Уінстанам Чэрчылем для абмеркавання сітуацыі. Перад сустрэчай Гамільтан і Чэрчыль малі тэлефонную размову, дзе дамовіліся ад сустрэчы ў рамках усяго ваеннага кабінета. Чэрчыль адправіў Гамільтана разам з прадстаўніком міністэрства замежных спраў, Івенам Кіркпатрыкам, які бачыў Геса раней, каб дакладна ўсталяваць асобу парушальніка. Пасланец, які падрыхтаваўся да размовы, казаў ім аб захопніцкіх планах Гітлера і неабходнасці брытанцам, узамен іх заморскіх уладанняў, дазволіць немцам панаваць у Еўропе. Кіркпатрык правёў яшчэ дзве сустрэчы з Гесам праз некалькі дзён пасля першай. Пілот, які расчараваўся ў няўдалай спробе сваёй мірнай місіі, пачаў заяўляць, што медыцынскае забеспячэнне і абслугоўванне вельмі благія і гэта спроба атруціць яго.

Пералёт Геса, але не яго мэта ці лёс, упершыню былі абвешчаны мюнхенскім радыё ў Германіі ўвечары 12 мая. 13-га Гітлер адправіў міністра замежных спраў Рыбентропа асабіста да Мусаліні, каб расказаць навіны. Таксама 13-га брытанскай прэсе было дазволена расказаць поўную інфармацыю пра падзеі. 14-га мая Ільза Гес канчаткова даведалася, што яе муж перажыў падарожжа, калі нямецкае радыё перадало больш поўныя звесткі пра лёс Рудольфа Геса.

Рэшткі самалёта былі сабраны паміж 11-м і 16-м мая і былі дастаўлены ў Оксфард для захавання. Самалёт быў узброены 4-ма кулямётамі на носе, але баезапасу не было. Некалькі кавалкаў машыны захавалася да нашых часоў, уключаючы 2 маторы. Адзін з іх — у музеі каралеўскіх паветраных сіл, другі матор і частка фюзеляжа — у імперскім музеі вайны.

Зняволенне правіць

З замка Бушанон Гес быў этапаваны ў лонданскі Таўэр, а адтуль — у мястэчка Мітчэт, дзе нявольнік знаходзіўся 13 месяцаў ва ўмацаваным маёнтку. Месца падпарадкоўвалася палкоўніку Малкальму Скотту і мала назву "Лагер Z ". Асабіста Чэрчыль загадаў ставіцца да палонна добра, але было забаронена чытаць газеты і слухаць радыё. Ахова складалася з 3 афіцэраў разведкі і 150 салдат. У пачатку чэрвеня было дазволена напісаць ліст да сваёй сям’і. Рудольф таксама падрыхтаваў ліст да графа Гамільтана, але паведамленне ніколі не было дастаўлена, а пошукі кантактаў не малі поспеху. Дактары Генры Дзікс і Джон Роўлінг Рыз — псіхіятры, якія назіралі за зняволенным, адзначалі, што ў гэты перыяд ён не быў вар’ятам, але псіхічна нестабільным, з схільнасцямі да іпахондрыі і паранойі. Гес паўтарыў сваю прапанову аб мірных перамовах Джону Сайману — лорду-канцлеру ўрада пры асабістай сустрэчы 9 чэрвеня. Лорд Сайман адзначыў, што ментальны стан зняволенага не ў парадку; Гес заяўляў, што яго атруцілі і ладзілі перашкоды сну. Гес настаяў на тым, каб памяняцца ежай з салдатам аховы, а потым рабіў спробы таго, каб ежу адправілі на экспертызу.

Раніцай 16 чэрвеня Гес адпіхнуў сваю ахову і зрабіў спробу суіцыда, кінуўшыся праз парэнчы маёнтка. Ён упаў на каменную падлогу, пашкодзіўшы сцягно на левай назе. Пашкоджанне патрабавала ляжаць 12 тыдняў на ложку і на працягу наступных 6 тыдняў хадзіць на мыліцах. Капітан Мунра Джонсан, які лячыў Геса, заўважыў магчымасці новых спроб суіцыда ў будучыні. Хутка Гес пачаў скардзіцца на амнезію. Гэты сінптом і рост неадэкватных паводзін лічацца хітрыкамі, бо калі б ён быў ментальна хворы, яго маглі б рэпатрыяваць згодна рашэнняў Жэнеўскай канвенцыі. Але не трэба адкідваць і палітычныя матывы захавання Геса ў палоне, бо не кожны дзень у Брытанію прыляталі першыя асобы Трэцяга Рэйха.

Геса перавялі ў Мейндзіфскі судовы шпіталь 26 чэрвеня 1942 года, дзе ён прабыў наступныя 3 гады. Для гэтага ахова турмы была значна павялічана. Гесу дазваляліся пешыя прагулкі і падарожжы на машыне па навакольных мясцінах. ЁН таксама арымаў доступ да газет і часопісаў. Назіраў за палонным псіхіатр доктар Рыз. Гес працягваў скардзіцца на правалы ў памяці і зрабіў новцю спробц суііцыда 4 лютага 1945 года, калі ён пранзіў сябе нажом для хлеба. Рана была не сур’ёзная, патрабавала 2 швы. Даведаўшыся аб паразе Германіі, падаўлены Гес не еў тыдзень і пачаў есц толькі пасля пагроз выкарыстання сілы.

Германія капітулявала 8 мая 1945 года. Гесу зрабілі абвінавачванне ў ваенных злачынствах і загадалі з’явіцца перад Міжнародным ваенным трыбуналам, таму Рудольфа перавялі ў Нюрнберг 10 кастрычніка 1945 года.

Нюрнбергскі трыбунал правіць

 
Рудольф Гес чакае трыбунала ў турме
 
Гес у турме Нюрнберга ‎

Саюзнікі ў Другой Сусветнай вайне правялі шэраг ваенных судоў і трыбуналаў, пачынаючы з суда над галоўнымі ваеннымі злачынцамі з лістапада 1945 года па кастрычнік 1946 года. Гес быў у першай групе 23-ох абвінавачваемых па 4-ох пунктах: змова па здзяйсненню злачынстваў, зоачынствы супраць міра, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва — у парушэнні міжнародных правіл вядзення вайны. Па прыбыццю ў Нюрнберг, Геса вынудзілі адмовіцца ад яго маёмасці, уключаючы прыклады ежы, якую ён лічыў атручанай брытанцамі. Гес прапаноўваў ужыць гэта ў якасці абароны пад час суда. Камендант турмы, палкоўнік арміі ЗША Эндрюс Бёртан, заявіў яму аб тым, што яму не будзе ніякіх паслабленняў у рэжыме ўтрымання; узоры ежы былі запакаваны і канфіскаваныя. Дзённік Геса кажа, што аўтар не разумеў каштоўнасць суда і лічыў, што вынік ужо выдомы. Зняволены быў худы, калі прыбыў у турму, важыў 65 кілаграм, меў дрэнны апетыт, але здароўе яго было ў цэлым добрае. Робетр Лей, адзін з падсудных, павесіўся ў камеры 24 кастрычніка, таму астатнія былі пад пастаянным наглядам аховы. Так як Гес маў спробы суіцыда, яго выводзілі з камеры ў бранзалетах. Амаль адразу пасля прыбыцця ў турму, Гес пачаў паказваць амнезію, разлічваючы на тое, што гэта ўратуе яго ад смяротнага пакарання. Медыкі, якія даглядалі за ім, сведчылі, што ён не быў вар’ятам і мог прымаць удзел у трыбунале. Былі зроблены намаганні, каб «аднавіць» яго памяць: прыводзілі да яго яго сакратарку, паказвалі старыя кінахронікі, але Гес не паказваў ніякай рэакцыі на дадзеныя стымулы. Калі Гесу далі слова на судзе 30 лістапада, ён заўважыў, што абраў сфабрыкаваную амнезію як тактыку абароны на судзе. Гес пачаў казаць яшчэ раз толькі 31 жніўня 1946 года, у апошні дзень завяршальных прамоў. Пракурорскае абвінавачванне супраць Геса было распачата 7 лютага 1946 года Мервінам Грыфітам-Джонсам. Пракурор цытаваў прамовы Геса, даказваючы, што Гес быў згодны і ведаў пра планы Гітлера праводзіць агрэсіўную вайну ў парушэнні міжнародных законаў. Грыфін-Джонс таксама заўважаў, што абвінавачваемы падпісаў важныя дзяпжаўныя законы: пра абавязковую ваенную павіннасць, Нюрнбегскія расавыя законы, закон аб інкарпарацыі захопленых польскіх зямель, таму Гес павінен падзяляць адказнасць за дзеянні рэжыма. Пракурор паказваў, што час пералёта Геса ў Брытанію, за 6 тыдняў перад германскім уварваннем у СССР, могуць разглядацца толькі як спроба ўтрымаць брытанцаў ад вайны. Але Гес працягваў паказваць сінптомы амнезіі ў канцы лютага, у самы разгар кампаніі па яго абвінавачванню.

 
Рудольф Гес (злева) — на лаве абвінавачваемых Нюрнбегскім трыбуналам

Абарона Геса разглядалася з 22-га па 26-га сакавіка яго адвакатам Альфрэдам Зайдлем. Ён заўважыў, што Гес прызнаў адказнасць за шматлікія законы, якія ён падпісаў, гэта была частай работы суверэннай дзяржавы і таму знаходзіцца па-за межамі лзеяння трыбунала. Адвакат запрасіў Эрнста Вільгельма Боля, былога кіраўніка аддзела НСДАП па справах замежжа, сведчыць на карысць Геса. Калі пракурор задаў пытанне пра арганізацыю шпіянажа ў некаторых краінах, то Боль адказаў, што любыя дзеянні па шпіянажу рабіліся без яго дазволу і ведама. Зайдль запрасіў яшчэ двух сведкаў, былога маёра Карла Штроліна і брата Рудольфа Геса Альфрэда, якія адмовілі факт шпіянажа аддзела па справах замежжа. Адвакат прэзентаваў вынікі абароны 25-га ліпеня 1946 года, дзе Альфрэд Зайдль адвяргаў абвінавачванне тым, што Гітлер адзін прымаў усе важныя рашэнні. Таксама заўважыў. Што пасля мая 1941 года Гес не быў адказны за рашэнні нямецкага ўрада. Між тым Гес не ўспрымаў рэчаіснасць, адказваўся прымаць візіты родных і чытаць свежыя газеты.

Трыбунал спецыяльна ўзяў перапынак на 2 месяцы перад вынясенем прысуда 30 верасня і выкананнем прысуда абвінавачаным 1 кастрычніка. Гес быў прызнаны вінаватым па 2-х пунктах: злачынства супраць міра (пдланаванне і падрыхтоўка ваеннай агрэсіі) і змова з іншымі нямецкімі лідарамі па здзяйсненні злачынстваў. Ген не быў вінаваты ў злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах. Вынік — пажыццёвае зняволенне. Разам з іншымі 6-цю зняволеннымі, якія таксама атрымалі турэмныя тэрміны зняволення, Гес быў дастаўлены ў турму Шпандау ў Берлін 18 ліпеня 1947 года.

Турма Шпандау правіць

Шпандау знаходзілася пад кантролем Саюзнага кантрольнага камітэта — галоўнага органа, адказнага за ваенную акупацыю Германіі. Ён складаўся з 4-ох дзяржаў: Брытаніі, Францыі, СССР і ЗША. Кожная краіна накіроўвала сваю ахову ў турму на месяц на аснове пастаяннай ратацыі краін.

Пасля прыбыцця ў турму зняволеныя прайшлі медыцынскі агляд, хаця Гес адмовіўся гэта рабіць, гэта было зроблена прымусова, яны ўсу атрымалі турэмнае адзенне і атрымалі нумары, па якім яны павінны былі называць адзін аднаго. Гес быў нумарам 7. Турма мала маленькую бібліятэку, зняволенным дазвалялася рабіць замовы на тыя кнігі, якіх не было; кожнаму давалася 4 акрушы паперы для лістоў. Забаранялася размаўляць між сабою без дазволу, калт было жаданне — можна было працаваць, выконваючы звычайную турэмную працу: чыстка тэрыторыі і г.д. Насельнікаў турмы выводзілі на прагулку кожны дзень вакол турмы на адну гадзіну, аддзеленых між сабою на 9 метраў. З часам у турме адбылося паслабленне і правілы змякчыліся.

 
Турма Шпандау ў 1951 годзе

Былі дазволены паўгадзінныя візіты кожны месяц, але Гес забараніў яго сям’е прыходзіць да снежня 1969 года, калі ён ляжаў у брытанскім ваенным шпіталі ў Заходнім Берліне з язвай. Утой момант сыну Геса — Вольфу Рудзігеру Гесу было 32 гады, а жонцы Ільзе — 69, яны не бачылі Рудольфа з мая 1941 года. Пасля хваробы родным Геса было дазволена прыходзіць рэгклярна. Яго нявестка Андрэа, якая пастаянна прыносіла фотаздымкі ўнукаў Рудольфа Геса, стала пастаянным наведвальнікам турмы. Ментальныя і фізічныя праблемы са здароўем Геса працягваліся пад час турэмнага ўтрымання. Уначы ён патрабаваў доктара, крычаў, што ў яго баліць страўнік. Ён працягваў лічыць, што ежа атручана і скардзіўся на амнезію. Псіхіятр, які даследаваў Геса ў 1957 годзе не прызнаў яго хворым, але лічыў, што Рудольфа трэба перавесці ў шпіталь для псіхічнахворых. Яшчэ адна няўдала спроба суіцыда адбылася ў 1977 годзе.

Яго паплечнікі: Канстанцін фон Нейрат, Вальтэр Функ і Эрых Рэдэр былі вызвалены ў 1950-х з-за цяжкага стану здароўя. Карл Дёніц адбыў свой тэрмін у 1956 годзе, Альберт Шпеер і Бальдур фон Шырах — у 1966 годзе. 600-сот камерная турма ўтрымлівалася для аднаго зняволенага з 1966 года па 1987. Умовы былі больш камфортныя ў 1980-я, чым раней: Гесу дазволілі вольна хадзіць па турэмнаму блоку, вольна выбіраць свае заняткі, а менавіта прагляд тэлевізара, кіно, чытанне і праца ў садзе. Быў усталяваны нават спецыяльны ліфт, каб Гес мог больш лёгка даглядаць за садам. З 1982 года са зняволенным пастаянна знаходзіўся санітар.

Шматлікія апеляцыі аб вызваленні Геса запукаліся яго адвакатам Зайдлем з пачатку 1947 года. Усе былі адхілены з-за супраціву савецкага бока. Шпандау знаходзілася ў Заходнім Берліне, таму гэта давала хоць нейкі плацдарм для саветаў. У 1967 годзе Вольф Рудзігер Гес распачаў кампанію ў падтрымку вызвалення свайго бацькі, заручыўшыся падтрымкай Вільі Брандта ў Германіі, але гэта не дапамагло, не гледзячы на ўзрост зняволеннага і пагаршэнне здароўя.

Смерць і наступствы правіць

Гес сустрэў смерць 17 жніўня 1987 года ва ўзросце 93 гадоў у летнім доміку, які быў пабудаваны ў турэмным садзе як пакой для чытання. Па афіцыйнай версіі, Гес узяў шнур з лямпы, завязаў яго вакол ваконнай засовы і павесіўся. Смерць наступіла ад удушша. Кароткая запіска для яго сям’і, у якой выказваюцца словы падзякі, была знойдзена ў кішэні штаноў. Камісія ў складзе прадстаўнікоў 4-ох краін-пераможцаў прыйшла да высновы, што гэта было самагубства. Першапачаткова Гес быў пахаваны ў невядомым месцы, каб пазбегнуць увагі СМІ і дэманстрацый з боку прыхільнікаў нацызму, але праз некаторы час яго пахавалі на могілках горада Вунзівеля 17 сакавіка 1988 года. Там жа была пахавана і жонка Рудольфа, якая памерла ў 1995 годзе. Турма Шпандау была разбурана, каб пазбегнуць новага месца паломніцтва неанацыстаў, але прыхільнікі неафіцыйных версій забойства Геса лічаць, каб знішчыль усе доказы.

Жыццё паплечніка Гітлера пачало абрастаць таямніцамі яшчэ пры яго жыцці. У кнізе Хью Томаса «Забойства Рудольфа Геса», апублікаванай у 1979 годзе, сказана, што сапраўднага Геса забілі ў 1941 годзе, а ўсе гэтыя гады ў зняволенні сядзеў двайнік. Аўтар абапіраўся на адсутнасць ранення ў лёгкае, якое Гес атрымаў у 1917 годзе. Пры ўскрыцці цела Геса ў 1987 годзе гэта раненне знайшлі, яно стала вельмі маленькім.

Розныя тэорыі з’явіліся вакол факта смерці Геса. Яго адвакат, доктар Зайдль, лічыць, што Гес быў занадта слабым, каб павесіцца. Тое ж самае казаў і Гес-малодшы, а менавіта: «Бацька трымаў філіжанку кавы дзвюма рукамі, а пра тое, каб завязаць пятлю і ўзлезці на стул не магло быць і гаворкі». Сын Геса заявіў, што бацьку забілі брытанскія спецслужбы, каб пазбегнуць раскрыцця новых фактаў аб дзейнасці брытанцаў пад час Другой Сусветнай вайны.

Гарадок Вунзідэль стаў месцам маршаў і дэманстрацый неанацыстаў, якія яны праводзілі кожны год у дзень смерці Рудольфа Геса. Таму мясцовая грамада вырашыла не працягваць тэрмін арэнды месца на могілках, які скончыўся ў маі 2011 года. Магіла намесніка Гітлера была адкрыта 20 ліпеня 2011 года, а рэшткі цела эксгумаваны і крэміраваны. Попел быў развеяны над морам прадстаўнікамі сям’і пакойнага, а магільная пліта, на якой была напісана эпітафія «Ich hab’s gewagt» (Я адважыўся) — была разбурана.

Зноскі

  1. а б Rudolf Heß // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Rudolf Heß // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Гесс Рудольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д Nuremberg Trials Project — 2016.
  5. https://www.sueddeutsche.de/bayern/aufgeloestes-rudolf-hess-grab-in-wunsiedel-drohbriefe-und-schmaehungen-1.1126088
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі правіць

  1. Bird, Eugene (1974). The Loneliest Man in the World. London: Martin Secker & Warburg. OCLC 1094312.
  2. Dowling, Siobhan (21 July 2011). «Rudolf Hess’s body removed from cemetery to deter Nazi pilgrims». The Guardian (Guardian News and Media). Retrieved 26 February 2013.
  3. Evans, Richard J. (2003). The Coming of the Third Reich. Penguin Group. ISBN 978-0-14-303469-8.
  4. Evans, Richard J. (2005). The Third Reich in Power. New York: Penguin Group. ISBN 978-0-14-303790-3.
  5. Evans, Richard J. (2008). The Third Reich at War. New York: Penguin Group. ISBN 978-0-14-311671-4.
  6. Hamilton, Charles (1984). Leaders and Personalities of the Third Reich, Vol. 1. San Jose, CA: R.J. Bender. ISBN 978-0-912138-27-5.
  7. Hess, Wolf Rüdiger (1987) [1984]. My Father Rudolf Hess. London: W.H. Allen. ISBN 0-352-32214-4.
  8. Dowling, Siobhan (21 July 2011). «Rudolf Hess’s body removed from cemetery to deter Nazi pilgrims». The Guardian (Guardian News and Media). Retrieved 26 February 2013.
  9. Evans, Richard J. (2003). The Coming of the Third Reich. Penguin Group. ISBN 978-0-14-303469-8.
  10. Evans, Richard J. (2005). The Third Reich in Power. New York: Penguin Group. ISBN 978-0-14-303790-3.
  11. Evans, Richard J. (2008). The Third Reich at War. New York: Penguin Group. ISBN 978-0-14-311671-4.
  12. Hamilton, Charles (1984). Leaders and Personalities of the Third Reich, Vol. 1. San Jose, CA: R.J. Bender. ISBN 978-0-912138-27-5.
  13. Hess, Wolf Rüdiger (1987) [1984]. My Father Rudolf Hess. London: W.H. Allen. ISBN 0-352-32214-4.
  14. Greenwald, John; Freeman, Clive (31 August 1987). «Germany: The Inmate of Spandau’s Last Wish». Time (Time Warner). Archived from the original on 6 December 2008. Retrieved 27 February 2013.
  15. Manvell, Roger; Fraenkel, Heinrich (1971). Hess: A Biography. London: Granada. ISBN 0-261-63246-9.
  16. Nesbit, Roy Conyers; van Acker, Georges (2011) [1999]. The Flight of Rudolf Hess: Myths and Reality. Stroud: History Press. ISBN 978-0-7509-4757-2.
  17. Rojas, John-Paul Ford; Wardrop, Murray (17 March 2012). «Report into Rudolf Hess death fails to answer unexplained questions about Nazi prisoner’s 'suicide'». The Telegraph (Telegraph Media Group). Retrieved 21 June 2013.
  18. Sereny, Gitta (1996) [1995]. Albert Speer: His Battle With Truth. New York: Vintage. ISBN 978-0-679-76812-8.
  19. Dowling, Siobhan (21 July 2011). «Rudolf Hess’s body removed from cemetery to deter Nazi pilgrims». The Guardian (Guardian News and Media). Retrieved 26 February 2013.
  20. Evans, Richard J. (2003). The Coming of the Third Reich. Penguin Group. ISBN 978-0-14-303469-8.
  21. Evans, Richard J. (2005). The Third Reich in Power. New York: Penguin Group. ISBN 978-0-14-303790-3.
  22. Evans, Richard J. (2008). The Third Reich at War. New York: Penguin Group. ISBN 978-0-14-311671-4.
  23. Hamilton, Charles (1984). Leaders and Personalities of the Third Reich, Vol. 1. San Jose, CA: R.J. Bender. ISBN 978-0-912138-27-5.
  24. Hess, Wolf Rüdiger (1987) [1984]. My Father Rudolf Hess. London: W.H. Allen. ISBN 0-352-32214-4.
  25. Greenwald, John; Freeman, Clive (31 August 1987). «Germany: The Inmate of Spandau’s Last Wish». Time (Time Warner). Archived from the original on 6 December 2008. Retrieved 27 February 2013.
  26. Manvell, Roger; Fraenkel, Heinrich (1971). Hess: A Biography. London: Granada. ISBN 0-261-63246-9.
  27. Nesbit, Roy Conyers; van Acker, Georges (2011) [1999]. The Flight of Rudolf Hess: Myths and Reality. Stroud: History Press. ISBN 978-0-7509-4757-2.
  28. Rojas, John-Paul Ford; Wardrop, Murray (17 March 2012). «Report into Rudolf Hess death fails to answer unexplained questions about Nazi prisoner’s 'suicide'». The Telegraph (Telegraph Media Group). Retrieved 21 June 2013.
  29. Sereny, Gitta (1996) [1995]. Albert Speer: His Battle With Truth. New York: Vintage. ISBN 978-0-679-76812-8.
  30. Shirer, William L. (1960). The Rise and Fall of the Third Reich. New York: Simon & Schuster. ISBN 978-0-671-62420-0.
  31. Speer, Albert (1976). Spandau: The Secret Diaries. New York: Macmillan. ISBN 0-02-612810-1.
  32. Staff (24 July 2008). «Bezirk feuert Krankenpfleger von Heß» [District nurse fired over Hess]. Bild (in German) (Axel Springer AG). Archived from the original on 23 January 2009. Retrieved 27 February 2013.
  33. Staff (21 July 2011). «Top Nazi Rudolf Hess exhumed from 'pilgrimage' grave». BBC News. Retrieved 27 February 2013.
  34. Voorhorst, At (2011). Dubbelgangers Ontmaskerd [Look-Alikes Unmasked] (in Dutch). Zwolle. ISBN 978
  35. http://slavs.org.ua/rudolf-gess-neraskrytaya-taina-xx-veka Архівавана 1 мая 2013.
  36. Навошта фальсіфікавалі раследванне ў Шпандаў? (руск.)