Нацыянал-сіндыкалізм

Нацыянал-сіндыкалізмнацыяналістычны варыянт сіндыкалізму. У эканамічнай і сацыяльнай сферы нацыянал-сіндыкалізм імкнуўся заснаваць дзяржаву на аснове сіндыкатаў, увесці рабочае самакіраванне на фабрыках і прамысловых прадпрыемствах. Аднак ад анарха-сіндыкалізму яго адрознівала абвяшчэнне неабходнасці моцнай дзяржавы, павагі да традыцыйных каштоўнасцяў і нацыяналізм. Сярод вядучых ідэолагаў нацыянальнага сіндыкалізму былі, у прыватнасці, Хасэ Антоніа Прыма дэ Рывера і Раміра Ледэсма Рамас.

Узнікненне і развіццё нацыянал-сіндыкалізму было звязана з нарастаннем палітычнага і эканамічнага крызісу, звязанага з панаваннем Народнага фронту ў Іспаніі ў 1930-х гадах. У гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі нацыянал-сіндыкалісцкая партыя - Фаланга падтрымала паўстанне генерала Франка і аказаў яму палітычную і ваенную падтрымку. Дзякуючы гэтаму ў франкісцкай Іспаніі, асабліва ў 1940-х гадах, былі рэалізаваны пэўныя дапушчэнні нацыянал-сіндыкалізму.

Нацыянал-сіндыкалісцкія ідэі мелі найбольшую падтрымку сярод рабочых, дробнай буржуазіі і моладзі. Апроч Іспаніі, гэты рух у меншай ступені існаваў у Францыі і Партугаліі, дзе актыўна дзейнічаў Рух нацыянал-сіндыкалістаў.

Літаратура правіць

  • Sternhell, Zeev; Sznajder, Mario; Ashéri, Maia (1995). The Birth of Fascist Ideology: From Cultural Rebellion to Political Revolution (Third printing, and first paperback printing ed.). Princeton, New Jersey: Princeton University Press. ISBN 0-691-03289-0.
  • Sternhell, Zeev (1986). Neither right nor left: fascist ideology in France (2nd ed.). Princeton, New Jersey: Princeton University Press. ISBN 978-0-691-00629-1.