Рабочае самакіраванне

Рабочае самакіраванне — форма арганізацыі працоўнага працэсу, пры якім калектыў самастойна прымае ключавыя рашэнні па рабоце прадпрыемства.

Ідэя аб тым, што ўсе працоўныя на рабочым месцы павінны адказваць за кіраванне рабочым працэссам, з’яўлялася ў розных формах на працягу ўсёй гісторыі сацыялізму. Сярод сінонімаў, якія ўжываюцца да тэрміна «рабочае самакіраванне» можна вылучыць такія паняцці як «рабочы кантроль», «вытворчая дэмакратыя» і «вытворчая кааперацыя»[1].

Прыклады правіць

Прыкладам рабочага самакіравання з’яўляецца рэжым Ціта ў сацыялістычнай Югаславіі. Рабочае самакіраванне на прадпрыемствах сацыялістычнай Югаславіі было ўведзена законам 1950 года «Аб кіраванні дзяржаўнымі гаспадарчымі прадпрыемствамі з боку працоўных калектываў»[2]. Аднак, нягледзячы на рэалізацыю ідэй рабочага самакіравання ў СФРЮ, на югаслаўскіх прадпрыемствах нярэдка здараліся забастоўкі[3].

У 1956 годзе ў Польскай Народнай Рэспубліцы быў прыняты закон аб рабочых саветах на прадпрыемствах[4].

Зноскі

  1. Steele, David (1992). From Marx to Mises: Post-Capitalist Society and the Challenge of Economic Calculation. Open Court Publishing Company. p. 323.ISBN 978-0875484495.
  2. Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 604. Архіўная копія ад 7 жніўня 2016 на Wayback Machine
  3. Травин Д., Маргания О. «Европейская модернизация. Глава 7. ЮГОСЛАВИЯ: ПОРОХОВАЯ БОЧКА РЕФОРМ»
  4. Польша в XX веке. Очерки политической истории/ Отв. ред. А. Ф. Носкова. — М.:Индрик, 2012. — С. 650. Архівавана 8 жніўня 2016.