Начас (ісп.: Nachos) — кукурузныя чыпсы, папулярная закуска мексіканскай кухні. З такімі чыпсамі падаюць соусы, запраўкі, салаты, іх таксама дадаюць у розныя стравы, напрыклад чылі кон карнэ. Упершыню яны былі створаныя каля 1943 Ігнасіа «Нача» Аная і складаліся са смажаных маісавых чыпсаў і плаўленага сыру. Начас таксама можа быць асобнай стравай, якую падаюць у пластыкавым падносе, з двума аддзяленнямі для чыпсаў і соусу ці на талерцы, дзе чыпсы ўжо палітыя соусам.

Начас
ісп.: Nachos
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Мексіканская кухня
Краіна паходжання
Названа ў гонар Ignacio Anaya García[d]
Аўтар Ignacio Anaya García[d]
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Начас