«На нітцы часу» — кніга паэзіі Валянціны Гіруць-Русакевіч, выдадзеная ў 2018 годзе выдавецтвам «Чатыры чвэрці».

На нітцы часу
Аўтар Валянціна Гіруць-Русакевіч
Жанр паэзія
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Чатыры чвэрці
ISBN 978-985-581-180-1

Апісанне правіць

Асноўная тэма вершаў — любоў ва ўсім шматгранні гэтага пачуцця: да Радзімы, яе краявідаў і людзей, сваіх каранёў і парасткаў, матчынай мовы, і каханне. І праз усё гэта — роздум пра пражытае і перажытае.[1]

Ацэнкі правіць

Паэтычны зборнік «На нітцы часу» вылучаны Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія» па выніках 2018 года ў намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»[2].

Прэзентацыя правіць

Прэзентацыі прайшлі 13 чэрвеня 2018 года ў ДУА «Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» і ў Ракаўскай сярэдняй школе (у рамках акцыі «Лета з добрай кнігай»), 22 верасня 2018 года адбылася творчая сустрэча-прэзентацыя ў сельскім клубе-бібліятэцы вёскі Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, а 25 кастрычніка 2018 года — у Ашмянскай раённай бібліятэцы. Валянціна Гіруць-Русакевіч прэзентавала паэтычны зборнік «На нітцы часу» 9 лютага 2019 года на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Кніга атрымала добрыя водгукі наведвальнікаў.[3]

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2021. Праверана 14 лістапада 2021.
  2. http://litpremia.by/ru/book/87/ Архівавана 14 лістапада 2021.
  3. http://litpremia.by/ru/book/87/ Архівавана 14 лістапада 2021.

Спасылкі правіць