Нгу́ні — група народаў банту на поўдні Афрыкі, якія размаўляюць на мовах нгуні.

Вытворчасць піва, мал. 1849 г.

Нгуні — нашчадкі адной з буйных міграцый банту ў Паўднёвую Афрыку меркавана з рэгіёна Вялікіх Афрыканскіх азёр у XIV ст. Генетыкамі выяўлена, што нгуні асімілявалі мясцовых тубыльцаў, перш за ўсё бушменаў, а таксама мігрантаў, якія прыбывалі ў Паўднёвую Афрыку з боку Індыйскага акіяна.

Традыцыйная культура нгуні прыстасавана да ўмоў пражывання ў саваннах. Да пачатку XIX ст. займаліся пашавай жывёлагадоўляй і земляробствам, ведалі выплаўку жалеза і выраб керамікі. У першай трэці XIX ст. правадыр Чака стварыў дзяржаву зулусаў і пачаў заваяванні, якія выклікалі другасную міграцыю нгуні на поўнач.

Найбольшыя па колькасці сучасныя народы нгуні:

Спасылкі правіць