Неаімпрэсіянізм — плынь у жывапісе, якая ўзнікла ў Францыі каля 1885 г. Яго асноўнымі прадстаўнікамі былі Ж. Сёра і П. Сіньяк. Тэрмін увёў крытык Фелікс Фенеон (фр.: Félix Fénéon) у артыкуле для бельгійскай газеты «L’art Moderne» («Сучаснае мастацтва»), каб адрозніваць творчасць Сёра ад імпрэсіяністаў. Пасля стыль Сера таксама атрымаў назву «пуантылізм».

У каталогу восьмай, апошняй, выстаўкі імпрэсіяністаў з'явіліся імёны двух маладых мастакоў — Поля Сіньяка і Жоржа Сёра. Апошні прадставіў экспазіцыю з дзевяці прац, цэнтральнае месца ў якой займала манументальнае палатно «Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат» (1884—1886). Па сваім памеры, тэхніцы выканання і кампазіцыі яно істотна адрознівалася ад твораў іншых удзельнікаў вернісажа — апроч імпрэсіянісцкіх тэндэнцый у ім чыталіся шматлікія адсылкі да розных крыніц (класіцызму, егіпецкага мастацтва, папулярных эстампаў і ілюстрацый модных часопісаў). У карціне Сёра выкарыстоўваў новую тэхніку пуантылізму, ці дывізіянізму. Сутнасць яе складалася ў тым, што фарба наносілася на палатно паасобнымі кропкамі чыстага колеру ў разліку на тое, што на некаторай адлегласці яны аптычна змяшаюцца ў вачах гледача і дадуць патрэбны тон.

Шматлікія імпрэсіяністы скептычна адносіліся да новага кірунку. Толькі Пісаро сустрэў яго з натхненнем — імклівае ператварэнне імпрэсіянізму ў мэйнстрым выклікала ў яго сумнеў у далейшай эфектыўнасці гэтага кірунку, і ён далучыўся да ўзначаленага Сёра руху. Неаімпрэсіянізм у той час асацыяваўся з анархізмам, што таксама магло стаць сур'ёзным аргументам для Пісаро, які ўбачыў у гэтай плыні больш «дэмакратычны» стыль жывапісу.

Гл. таксама

правіць

Зноскі