Жорж-П’ер Сёра
Жорж-П’ер Сёра (фр.: Georges Seurat, 2 снежня 1859, Парыж — 29 сакавіка 1891, Парыж) — французскі мастак-постімпрэсіяніст, заснавальнік неаімпрэсіянізму, стваральнік метаду жывапісу пад назвай «дывізіянізм», або «пуантылізм».
Жорж-П'ер Сёра | |
---|---|
Georges Seurat | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1859 |
Месца нараджэння | Парыж |
Дата смерці | 29 сакавіка 1891 (31 год) |
Месца смерці | Парыж |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | жанравы жывапіс[2], пейзаж[2] і партрэт[2] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак |
постімпрэсіянізм пуантылізм |
Вядомыя працы | Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат |
Уплыў | Henri Lehmann[d] |
Уплыў на | Charles Angrand[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЖорж Сёра нарадзіўся 2 снежня 1859 года ў Парыжы ў багатай сям’і. Яго бацька, Антуан-Крызастам Сёра, быў юрыстам і выхадцам з Шампані; маці, Эрнесцін Феўр, была парыжанкай. Наведваў Школу прыгожых мастацтваў . Затым служыў у арміі ў Брэсце. У 1880 г. вярнуўся ў Парыж. У пошуку свайго стылю ў мастацтве вынайшаў так званы пуантылізм — мастацкі прыём перадачы адценняў і колеру з дапамогай асобных каляровых кропак. Прыём выкарыстоўваецца ў разліку на аптычны эфект зліцця дробных дэталяў пры разглядванні малюнка на адлегласці.
Жорж Сёра спачатку вывучаў мастацтва з Джасцінам Лекуінам, скульптарам. Пасля вяртання ў Парыж працаваў у студыі разам з двума сябрамі студэнцкага перыяду, а затым уладкаваў уласную майстэрню. Сёра, як і яго сябар — мастак Сіньяк, імкнуўся да строга навуковага метаду дывізіянізму (тэорыі раскладання колераў). На электроннай аналогіі гэтага метаду грунтуецца праца растравага дысплея. На працягу наступных двух гадоў асвойваў мастацтва чорна-белага малюнка. У 1883 годзе Сёра стварае сваю першую выдатную працу — вялізнае маляўнічае палатно «Купальшчыкі ў Аньеры ».
Пасля таго, як яго жывапіс быў адхілены Парыжскім Салонам, Сёра аддаў перавагу індывідуальнай творчасці і саюзам з незалежнымі мастакамі Парыжа. У 1884 г. ён і іншыя мастакі (у тым ліку Максімільен Люс) сфармавалі Таварыства Незалежных мастакоў . Там ён знаёміцца з мастаком Полем Сіньякам, які пасля таксама будзе выкарыстоўваць метад пуантылізму. Улетку 1884 г. Сёра пачаў працу над сваёй самай знакамітай карцінай — «Востравам Гранд-Жат».
У пэўны перыяд Сёра жыве з мадэллю Мадэлін Наблох, якую ён паказвае ў працы «Jeune femme se poudrant ».
Сёра памёр у Парыжы 29 сакавіка 1891 года. Прычына смерці Сёра сумніўная і была прыпісаная форме менінгіту, пнеўманіі, інфекцыйнаму эндакардыту і / або (найбольш верагодна) дыфтэрыі. Яго сын памёр праз два тыдні ад той жа хваробы. Пахаваны Жорж-П’ер Сёра на могілках Пер-Лашэз.
Зноскі
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 315.
- ↑ а б в RKDartists
Літаратура
правіць- Шунейка Я. Ф. Сёра́ Жорж П’ер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіцьЖорж-П’ер Сёра ў Вікіцытатніку | |
Жорж-П’ер Сёра на Вікісховішчы |
- Жыццё і творчасць Жоржа-П’ера Сёра на сайце Карціны Імпрэсіяністаў Архівавана 29 студзеня 2012.
- Карціны Жоржа-П’ера Сёра Архівавана 30 лістапада 2006.