Неверагодны містар Фокс (фільм)
«Невераго́дны мі́стар Фокс» (англ.: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Уэса Андэрсана, зняты па аднайменнай кнізе Роальда Даля. Гэта першы мультыплікацыйны фільм Андэрсана. Прэм’ера фільма адбылася 14 кастрычніка 2009 года ў межах Лонданскага кінафестывалю. Займае 15 месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў.
Неверагодны містар Фокс![]() | |
---|---|
Fantastic Mr. Fox | |
![]() | |
Жанр | кінакамедыя, экранізацыя рамана[d], лялечны фільм[d], меладрама і баявік |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
На аснове | Fantastic Mr Fox[d] |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Аператар | |
Краіна | |
IMDb | ID 0432283 |
Галоўных персанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уілем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы саўндтрэк» і «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Створаны ўручную ў характэрнай аўтарскай манеры Уэса Андэрсана анімацыйны фільм расказвае пра незвычайнага бацьку лісінай сям’і. Адбіваючыся ад нападкаў раз’юшаных яго выхадкамі фермераў, містар Фокс сустракае прыгоды, у якіх яму трэба не толькі аднавіць сваё добрае імя, але і выратаваць сваю сям’ю[1].
Беларуская агучкаПравіць
Пераклад і агучка стужкі на беларускую мову былі выкананы ў 2012 годзе камандай «Кінаконг». 22—25 лістапада 2018 года беларускі пераклад быў паказаны ў кіно[1].
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 «Неверагодны містар Фокс» – супервясёлы мультфільм 22-25 лістапада ў кіно па-беларуску . Сайт праекта Кінаконг (13 лістапада 2018). Праверана 23 лістапада 2018.
Знешнія спасылкіПравіць
- Неверагодны містар Фокс (англ.) на сайце «AllMovie.com» (на 24.11.2018)
- Неверагодны містар Фокс на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 24.11.2018)
- Неверагодны містар Фокс (англ.) на сайце «Metacritic» (на 24.11.2018)
- Неверагодны містар Фокс на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (на 24.11.2018)