Негрыл

горад на Ямайцы

Негрыл (англ.: Negril) — кліматычны курорт на захадзе Ямайкі. Утварае самастойны муніцыпалітэт. Насельніцтва (2010 г.) — 4612 чал.

Горад
Негрыл
Negril
Стары маяк
Стары маяк
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1494
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
4612 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
957
Негрыл на карце Ямайка
Негрыл (Ямайка)
Негрыл
Негрыл (Ямайка)
Негрыл

Гісторыя правіць

Да другой паловы XX ст. Негрыл з’яўляўся невялікай рыбацкай вёскай, ізаляванай аднайменнай ракой, у вусці якой быў заснаваны, а таксама балотамі. Першая дарога ў Негрыл была пабудавана ў 1959 г. Электрычнасць і тэлефон з’явіліся значна пазней.

У 1970-ыя гг. Негрыл стаў папулярным сярод амерыканскіх хіпі. У 1977 г. быў пабудаваны першы вялікі курорт «Negril Beach Village». У 1980-ых гг. пачаўся турыстычны бум. У 2001 г. гарадская гандлёва-прамысловая палата прыняла «зялёны» стандарт абслугоўвання наведвальнікаў.

Славутыя мясціны правіць

Негрыл вядомы сваімі двума доўгімі пясчанымі пляжамі, месцамі для водных відаў спорту, музычнымі клубамі і даволі бесклапотнай атмасферай.

Іншыя славутасці:

  • Маяк, пабудаваны ў 1894 г.
  • Родас-Хол, дзе арганізавана вярхавая язда.
  • Крывавы заліў (англ.: Bloody Bay), названы так таму, што калісьці тут былі забіты кіты. Гэта цудоўнае месца для занятку дайвінгам.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць