Немяржанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Немяржа́нскі сельсавет (руск.: Немержанский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Нямержа.

Немяржанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нямержа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 745
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Нямержаўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аляксеевіцкага сельсавета[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Хомскага сельсавета перададзены вёскі Маркавічы і Чарнеевічы[2], якія 16 мая 1988 года вернуты ў склад Хомскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Немяржанскага сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. 20 жніўня 2021 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вулькаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1090 чалавек[6], з іх 94,6 % — беларусы, 4,0 % — украінцы, 1,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 745 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 августа 2021 г. № 272 Об административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць