Адкрыць галоўнае меню
Скляпенне сабора ў Лане (Францыя), добра бачная нервюрная сістэма

Нервюра ў архітэктуры (фр.: nervure — жылка, прожылак) — выступалае рабро гатычнага каркаснага крыжовага скляпення.

Наяўнасць нервюр у сукупнасці з сістэмай контрфорсаў і аркбутанаў дазваляе палегчыць скляпенне, паменшыць яго вертыкальны ціск і бакавы распор і пашырыць аконныя праёмы. Нервюрнае скляпенне таксама завуць веерным. Сістэма нервюр (галоўным чынам у архітэктуры готыкі) утварае каркас, які палягчае мур скляпення.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць