Несіна (курганны могільнік)
Несіна — курганны могільнік каля вёскі Несіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Курганны могільнік-1
правіцьРазмешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі, на паўночна-заходнім беразе возера Несіна. 4 насыпы дыяметрам 9-13 м, вышынёй 2-2,5 м. 2 авальныя памерам 8×10,5 м і 9,5×12,5 м, вышынёй 2-2,5 м. Выявіў у 1873 годзе М. Ф. Кусцінскі, абследаваў у 1981 годзе Ю. А. Заяц.
Курганны могільнік-2
правіцьЗнаходзіцца на 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім беразе возера Несіна, ва ўрочышчы Яўхімаў хутар. 7 круглых і авальных у плане курганоў. Круглыя дыяметрам 10-13 м, авальныя памерам ад 9×10 м да 14×17 м, вышынёй 0,8-3 м. Выявіў і часткова даследаваў у 1873 годзе М. Ф. Кусцінскі, абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены пярсцёнак і пазалочаная шкляная пацерка. Датуецца XI ст.
Літаратура
правіць- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
Спасылкі
правіць- Несіна (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»