Неэмэ Ярві (эст.: Neeme Järvi; нар. 7 чэрвеня 1937, Талін) — эстонскі і амерыканскі дырыжор. Народны артыст Эстонскай ССР (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978).

Неэмэ Ярві
Род дзейнасці дырыжор
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1937(1937-06-07)[1][2] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька August Järvi[d][4]
Маці Elss Järvi[d][4]
Жонка Liilia Järvi[d]
Дзеці Paavo Järvi[d], Kristjan Järvi[d] і Maarika Järvi[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1955—1960 гадах вучыўся ў Талінскім музычным вучылішчы на ​​аддзяленнях ударных інструментаў і харавога дырыжыравання.

У 1955—1960 гадах вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі на аддзяленні оперна-сімфанічнага дырыжыравання ў Мікалая Рабіновіча і Яўгена Мравінскага.

У 1980 годзе Ярві з сям’ёй пакінуў Савецкі Саюз і пераехаў у ЗША, з 1987 г. грамадзянін ЗША. У 1982—2004 гадах галоўны дырыжор Гётэбаргскага сімфанічнага аркестра, адначасова ў 1984—1988 гадах узначальваў Шатландскі нацыянальны аркестр, а ў 1990—2005 гадах Дэтройцкі сімфанічны аркестр. Быў таксама галоўным запрошаным дырыжорам Бірмінгемскага сімфанічнага аркестра (1981—1983) і інш. З 2005 г. галоўны дырыжор гаагскага Рэзідэнц-аркестра — аднаго з трох вядучых аркестраў Нідэрландаў. Рэгулярна выступае з Лонданскім сімфанічным аркестрам, амстэрдамскім Канцэртгебау, Аркестрам Парыжа і іншымі вядучымі калектывамі свету.

У 2010 годзе зноў узначаліў Эстонскі нацыянальны сімфанічны аркестр; праз некалькі месяцаў вырашыў пакінуць яго з-за рознагалоссяў з міністэрствам культуры, аднак вярнуўся да наступнага сезона і працягнуў працу з аркестрам.

Зноскі

  1. Neeme Järvi // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Neeme Järvi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #122791681 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. а б в Alaküla A. Kes on kes? Eesti 2000Tallinn: 2000. — 271 с. — ISBN 978-9985-60-789-3