Но́бель — возера у пойме ракі Прыпяць у Зарэчненскім раёне Ровенскай вобласці Украіны. Знаходзіцца за 4,77 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю[1].

Нобель
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,4 м
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 2,5 км
Плошча 4,99 км²
Найбольшая глыбіня 10,0 м
Гідралогія
Празрыстасць 2,0 м
Басейн
Упадаюць Прыпяць
Выцякаюць Прыпяць
Размяшчэнне
Краіна  Украіна
Рэгіён Ровенская вобласць
Нобель (Украіна)
Нобель
Нобель
Нобель (Ровенская вобласць)
Нобель
Нобель
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 4,99 км², даўжыня 3,2 км, шырыня да 2,5 км. Найбольшая глыбіня 10 м. Празрыстасць вады да 2 м. Падзелена на два плёсы паўвостравам, які працягваецца з поўначы на поўдзень, і на якім знаходзіцца вёска Нобель, заходняя частка больш авальная. Катлавіна мае неправільную сэрцападобную ў плане форму. Берагі і дно пясчаныя. На возеры маюцца 4 востравы.

Жыўленне возера адбываецца за кошт водаабмену з Прыпяццю, якая ўпадае ў яго ўсходнюю частку з поўначы і выцякае з поўдня. Каля возера сяло Нобэль.

У возеры водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, сом і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К.: «Українська радянська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1989.
  • Ліст карты M-35-04. Выданне 1990 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)