Новаарлеанскі ўніверсітэт
Новаарлеанскі ўніверсітэт (англ.: University of New Orleans) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна.
Новаарлеанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of New Orleans | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: University of New Orleans |
Заснаваны | 1956 |
Студэнты | 8 375[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Новы Арлеан, Луізіяна, ЗША |
Сайт | uno.edu |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьУпершыню адкрыты ў 1958 годзе як Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Новым Арлеане, гэта буйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт і адзін з двух доктарскіх даследчых універсітэтаў у рэгіёне так званага Вялікага Новага Арлеана.
Галоўны кампус вучэльні плошчай 195 акраў размешчаны на беразе возера Понтчартрэйн у мясцовасці Джэнтылі. Ва ўніверсітэцкім кампусе размешчаны таксама шматлікія спартыўныя аб'екты.
Універсітэт таксама валодае і кіруе навукова-тэхналагічным паркам, які прымыкае да галоўнага кампуса.
Структура
правіць- каледж бізнес-адміністравання
- каледж гуманітарных навук, адукацыі і чалавечага развіцця
- каледж інжынерыі
- каледж прыродазнаўчых навук
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Open Funder Registry — doi:10.13039/100009723 Праверана 7 снежня 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новаарлеанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы