Новадністроўск
Новадністроўск (укр.: Новодністровськ) — горад абласнога значэння ў Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Днестр.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіць6 красавіка 1973 г. міністрам энергетыкі СССР быў падпісаны загад аб стварэнні дырэкцыі Днястроўскага гідравузла. Так пачалося будаўніцтва важнага для краіны энергетычнага аб'екта, што стала пачаткам нараджэння новага горада. Разам з будаўніцтвам гідраэлектрастанцыі пачалося будаўніцтва пасёлка.
Рашэннем Чарнавіцкага абласнога савета дэпутатаў ад 25 лютага 1975 г. новастворанаму населенаму пункту будаўнікоў Днястроўскага комплекснага гідравузла ў Сакыранскім раёне дадзена назва Новадністроўскі, ён аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.
17 лістапада 1993 г. пастановай Вярхоўнай Рады Украіны пасёлку быў прысвоены статус горада раённага падпарадкавання. А 13 ліпеня 2000 г. Вярхоўнай Радай Украіны Новадністроўск быў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога значэння.