Нава Кахоўка

горад ва Украіне
(Пасля перасылкі з Новая Кахоўка)

Нава Кахоўка[2] (укр.: Нова́ Кахо́вка) — горад абласнога значэння ў Херсонскай вобласці Украіны.

Горад
Нава Кахоўка
укр.: Нова Каховка
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
28 лютага 1952
Першая згадка
Плошча
22,7 км²
Вышыня цэнтра
16 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 45 069 чал. (2021)[1]
Шчыльнасць
211 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-5549
Паштовы індэкс
74900
Аўтамабільны код
BT
Афіцыйны сайт
Нава Кахоўка на карце Украіны ±
Нава Кахоўка (Украіна)
Нава Кахоўка
Нава Кахоўка (Херсонская вобласць)
Нава Кахоўка

Гісторыя правіць

Заснаваны 28 лютага 1952 года на левым беразе Дняпра на месцы сяла Ключавое трохі ніжэй па цячэнні за горад Кахоўка. Будаваўся адначасова з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй як пасёлак будаўнікоў, жыхары ад пачатку называлі паселішча «Новая Кахоўка». 18 кастрычніка 1955 года запушчана ў эксплуатацыю горадаўтваральная Кахоўская ГЭС. З таго часу працуе Новакахоўскі электрамашынабудаўнічы завод «Піўдзеньэлектрамаш». У 1960 годзе заснавана прадпрыемства «Укргідрамех», якое выпускае металаканструкцыі для электрастанцый. 2 лютага 1966 года адкрыты прыборабудаўнічы завод «Сокал», вакол якога пасля разросся аднайменны раён горада.

Інфраструктура правіць

У горадзе ёсць чыгуначная станцыя «Электрамаш» на лініі Херсон — Мелітопаль.

У горадзе працуе дзве бальніцы і паліклініка, псіхіятрычны дыспансер, адна камунальная і некалькі прыватных стаматалагічных клінік, прыватны медыцынскі цэнтр, два дзіцячых санаторыя, 20 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку гімназія, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, тэхніка-эканамічны ліцэй, прыватная школа. Таксама ёсць політэхнічны інстытут, філіял Міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека «Украіна», агратэхнічны каледж, прыборабудаўнічы тэхнікум, політэхнічны каледж.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць