Новая Ліпа

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Новая Ліпа — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Новая Ліпа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2004)
Новая Ліпа на карце Беларусі ±
Новая Ліпа (Беларусь)
Новая Ліпа
Новая Ліпа (Гомельская вобласць)
Новая Ліпа

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (30 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка правіць

Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з вёскі Ліпа. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 жыхароў. У 1959 годзе. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1925 год — 17 двароў 96 жыхароў.
  • 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (30 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0