Новая ўсходняя палітыка

Новая ўсходняя палітыка (ням.: Neue Ostpolitik), або ўсходняя палітыка (ням.: Ostpolitik) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для характарыстыкі знешняй палітыкі сацыял-дэмакратычнага ўрада ФРГ Вілі Бранта па паляпшэнні адносін з камуністычнымі дзяржавамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[1].

У 1970 годзе паміж ФРГ і СССР быў падпісаны маскоўскі дагавор, які прызнаў непарушнасць межаў ФРГ і ГДР. У кастрычніку гэтага ж года Вілі Брант наведаў Варшаву — гэта быў першы візіт канцлера Германіі ў Польшчу пасля заканчэння вайны. Падчас візіту быў падпісаны варшаўскі дагавор, якая таксама прызнаў непарушнасць межаў ФРГ і ПНР. Таксама падчас візіту Вілі Брант схіліў калені перад помнікам ахвярам паўстання ў Варшаўскім гета, што стала знакавым жэстам пакаяння перад палякамі з боку немцаў.

У 1971 годзе пры ўдзеле ФРГ было падпісана чатырохбаковае пагадненне па Берліне, які прызнаваў Заходні Берлін як горад-дзяржаву. У 1972 годзе быў заключаны асноватворны дагавор паміж ГДР і ФРГ, якая прызнае мяжу паміж ГДР і ФРГ.

За свае намаганні ў разрадцы міжнароднай напружанасці Вілі Брант атрымаў Нобелеўскую прэміі міру ў 1971 годзе[2].

Зноскі

  1. Securing peace and overcoming walls – Ostpolitik and policy on Germany 1955–1989 (англ.). Willy Brandt Biografie. Праверана 11 красавіка 2022.
  2. The Nobel Peace Prize 1971 (англ.). NobelPrize.org. Праверана 11 красавіка 2022.