Нова-Горыцкі ўніверсітэт

Нова-Горыцкі ўніверсітэт (славенск.: Univerza v Novi Gorici) — славенская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Нова-Горыца.

Нова-Горыцкі ўніверсітэт
славенск.: Univerza v Novi Gorici
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва славенск.: Univerza v Novi Gorici
Заснаваны 1995
Размяшчэнне Нова-Горыца
Сайт ung.si
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт вырас са Школы навук аб навакольным асяроддзі, заснаванай у 1995 годзе муніцыпалітэтам Новай Горыцы і Інстытутам Ёжэфа Стэфана. Пазней у якасці заснавальнікаў далучыліся яшчэ дзве ўстановы: Даследчы цэнтр Славенскай акадэміі навук і мастацтваў і муніцыпалітэт Айдаўшчына. У сакавіку 2006 года былы Нова-Горыцкі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Нова-Горыцкі ўніверсітэт. Сёння ва ўніверсітэце 7 школ і 10 навукова-даследчых інстытутаў.

Структура правіць

  • Школа вінаградарства і вінаробства
  • Школа (дакладных) навук
  • Школа тэхнікі і кіравання
  • Школа навук аб навакольным асяроддзі
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа мастацтваў
  • Школа аспірантуры

Спасылкі правіць