Новыя яўрэйскія могілкі (Гродна)
Новыя яўрэйскія могілкі — даўнія, цяпер не існуючыя, могілкі яўрэйскай абшчыны Гродна.
З пачатку XVII ст. на працягу 250 год тут было пахаваны болей за 14 тысяч чалавек.
У 1960-х савецкія ўлады Гродна знеслі могілкі, знішчылі пахаванні, у тым ліку і магілу Лейба Найдуса з помнікам у выглядзе анёлу. У 1963 на месцы могілак быў адчынены стадыён «Чырвоны Сцяг».
Камяні-помнікі з могілак мясцовыя жыхары расцягнулі на гаспадарчыя пабудовы. Да 1987 года ў Гродна стаяў стары помнік Леніну, пастамент якога быў складзены з надмагільных помнікаў з Новых яўрэйскіх могілак.
У 2002—2003 гг. гарадскія ўлады правялі глабальную рэканструкцыю стадыёна, падчас якой грунт з могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліцаў і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе.
Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь свет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краін. Шэраг сусветных яўрэйскіх арганізацый звярнуліся ў FIFA і UEFA з патрабаваннем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёна «Нёман» вядзецца на месцы старажытных яўрэйскіх могілак.
Улады былі змушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе ўсталяваны памятны знак, што і было зроблена ў 2007 г.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Лейб Найдус (1890—1918) — яўрэйскі паэт.
Спасылкі
правіць- Наталья Макушина. Очищение через раскаяние // БДГ для служебного пользования Архівавана 22 жніўня 2009.
- Міхал Карневіч. Будаўніцтва стадыёна замарозілі. Польскае радыё для замежжа. 08.08.2003
- Міхал Карневіч. У Гродна адкрылі памятны знак на месцы былых яўрэйскіх могілак. Радыё «Свабода», нядзеля, 18 сакавіка 2007(недаступная спасылка)