УЕФА

(Пасля перасылкі з UEFA)

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (англ.: Union of European Football Associations, скар. UEFA, у беларускай транслітарацыі УЕФА) — арганізацыя, кіруючая футболам у Еўропе і некаторых заходніх рэгіёнах Азіі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі еўрапейскіх краін. УЕФА займаецца арганізацыяй усіх еўрапейскіх спаборніцтваў клубаў і зборных, размяркоўвае прыбыткі ад рэкламы і трансляцый паміж клубамі і нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.

УЕФА
UEFA member associations map.svg
Карта УЕФА
Членства 55 нацыянальных асацыяцый
Штаб-кватэра Сцяг Швейцарыі Ньён
Тып арганізацыі Спартыўная федэрацыя
Афіцыйныя мовы англійская
нямецкая
французская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Аляксандар Чэферын
Генеральны сакратар Тэадор Тэадарыдыс (в.а.)
Заснаванне
Заснавана 15 чэрвеня 1954 года
Матчыная арганізацыя ФІФА
Даччыныя арганізацыі Football Federation of Armenia[d], Беларуская федэрацыя футбола, Football Federation of Bosnia and Herzegovina[d], Украінская федэрацыя футболу, Football Federation of Kosovo[d], Football Association of Ireland[d], Football Association of Finland[d], Albanian Football Association[d], Football Association of Iceland[d], Football Association of Wales[d], Football Association of the Czech Republic[d], Football Federation of North Macedonia[d], Royal Dutch Football Association[d], Football Association of Serbia[d], Swiss Football Association[d], Liechtenstein Football Association[d], Football Association of Montenegro[d], Football Association of Slovenia[d], French Football Federation[d], Italian Football Federation[d], German Football Association[d], Swedish Football Association[d], Hellenic Football Federation[d], Austrian Football Association[d], Danish Football Association[d], Portuguese Football Federation[d], Andorran Football Federation[d], Royal Spanish Football Federation[d], Croatian Football Federation[d], Norwegian Football Federation[d], Turkish Football Federation[d], Lithuanian Football Federation[d], Luxembourg Football Federation[d], Estonian Football Association[d], San Marino Football Federation[d], Malta Football Association[d], Georgian Football Federation[d], Bulgarian Football Union[d], Polish Football Association[d], Hungarian Football Federation[d], Israel Football Association[d], Scottish Football Association[d], Gibraltar Football Association[d], Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана, Cyprus Football Association[d], Faroe Islands Football Association[d], Latvian Football Federation[d], Football Association of Moldova[d], Irish Football Association[d], Slovak Football Association[d], Romanian Football Federation[d], Football Federation of Kazakhstan[d], Russian Football Union[d], Royal Belgian Football Association[d] і The Football Association[d]
uefa.com
Commons-logo.svg УЕФА на Вікісховішчы

УЕФА з'яўляецца адной з шасці кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА, прычым УЕФА з іх найбольш уплывовая і багатая. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты свету гуляюць у Еўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Англіі, Італіі, Іспаніі і Германіі. Таксама УЕФА прадстаўляюць многія моцныя зборныя свету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфедэрацыі на сусветных першынствах: так, з 32 каманд на чэмпіянаце свету 2006 года УЕФА прадстаўлялі 14.

УЕФА быў заснаваны 15 чэрвеня 1954 года ў Базелі (Швейцарыя) пасля кансультацый, пачатых федэрацыямі футбола Францыі, Італіі і Бельгіі. Першапачаткова ва УЕФА ўваходзілі 25 краін, цяпер гэта лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЕФА размяшчалася ў Парыжы да 1959 года, калі яна пераехала ў Берн. З 1995 года яна знаходзіцца ў швейцарскім Ньёне. Першым генеральным сакратаром УЕФА быў Анры Дэланэ, а прэзідэнтам — Эбэ Шварц.

УЕФА часта меў канфлікты з Еўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцый. У 1990-х гадах рознагалоссі тычыліся правоў на тэлетрансляцыі і асабліва міжнародных трансфераў (Правіла Босмана).

Прэзідэнты УЕФАПравіць

Імя Краіна Тэрмін
1. Эбэ Шварц   Данія 1954—1962
2. Густаў Відэркер   Швейцарыя 1962—1972
3. Артэміа Франкі   Італія 1972—1983
4. Жак Жорж   Францыя 1983—1990
5. Ленарт Юхансан   Швецыя 1990—2007
6. Мішэль Плаціні   Францыя 2007—2015
7. Анхель Марыя Вільяр   Іспанія 2015—2016 (в.а.)
8. Аляксандар Чэферын   Славенія з 2016

Спіс членаўПравіць

СпасылкіПравіць