Адкрыць галоўнае меню

Правіла Босмана (англ.: Bosman ruling) — закон, які дзейнічае ў краінах ЕС, што дазваляе гульцам, у якіх мінуў тэрмін кантракту з клубам, перайсці ў іншы клуб без грашовага кампенсавання. Да ўвядзення правіла клуб на працягу двух з паловай гадоў захоўваў правы на кампенсаванне за гульца.

Справа БосманаПравіць

ПрычыныПравіць

У 1990 годзе бельгійскі «Льеж» прапанаваў Жану-Марку Босману падоўжыць кантракт, што сканчваўся, аднак з 75-працэнтавым памяншэннем зарплаты. Босман меў добрую прапанову ад французскага «Дзюнкерка», які прапанаваў схаднейшыя ўмовы. «Льеж» запытаў за гульца каля мільёна долараў адчэпных. Кіраўніцтва «Дзюнкерка» плаціць не пажадала. Кампраміс так і не быў дасягнуты, Босман застаўся без працы. Былы футбаліст жыў у гаражы і ледзь звадзіў канцы з канцамі. Пазней ад яго сышла жонка. Аднак Босман працягваў судовыя разгляды з «Льежам», спрабуючы атрымаць кампенсаванне ў 16 мільёнаў бельгійскіх франкаў.

Рашэнне судаПравіць

Пасля 5-гадовых цяжбаў, 15 снежня 1995 года, Бельгійскі суд прызнаў, што прынятае Еўрапейскім саюзам заканадаўства забараняе абмяжоўваць права чалавека на свабоду перамяшчэння па сканчэнні дзеяння кантракту і патрабаванне кампенсавання з'яўляецца незаконным. Уся існавалая еўрапейская трансферная сістэма была прызнана нелегітымнай.

Паралельна Босман вёў яшчэ адну скандальную справу супраць УЕФА — пра незаконнасць ліміту на замежнікаў, які выкарыстоўваецца УЕФА (3+2 — 3 замежніка, 2 "натуралізаваных" гульца, т.б. якія выступаюць у краіне больш пяці гадоў). Гэты пазоў таксама быў задаволены.

НаступствыПравіць

Па меркаванні шматлікіх экспертаў прыняцце «Правіла Босмана» адмоўна адбілася на ўсім еўрапейскім футболе. Значна выраслі сумы зарплат футбалістаў, дзіцячыя футбольныя школы прыйшлі ў заняпад. Маладыя гульцы сыходзілі бясплатна, і клубы, якія жылі за кошт продажу сваіх талентаў, былі на грані банкруцтва. Некаторыя клубы цалкам складаліся з легіянераў, абыходзячыся без сваіх выхаванцаў.

Адмоўна адбілася справа на паўднёваамерыканскім футболе — маладыя гульцы ў вядучых клубах кантынента, ледзь адзначыўшыся на міжнароднай арэне, адразу атрымліваюць прапановы ад багацейшых еўрапейскіх каманд. Таму ў паўднёваамерыканскіх клубах дагэтуль назіраецца даволі высокая цякучка кадраў і нестабільны выступ каманд (хоць агульны ўзровень футбола застаецца высокім, за кошт надзвычай высокай прадукцыйнасці футбольных школ).

СпасылкіПравіць